22.12.2024
Новости Общество

Мы робім па-людску?!

  • 17 января, 2019
  • 1 min read
Мы робім па-людску?!

Пад такой назвай з 20 снежня быў распачаты рэспубліканскі конкурс на лепшы кнігагандлёвы аб’ект сеткі ААТ “Белкніга “. Пераможцы будуць вызначаны шляхам SMS-галасавання. Кожнай кнігарні прысвоены ўнікальны код, які з адзнакай працы магазіна (1 ці 2) неабходна адправіць на нумар 9847. Пасля чаго атрымаеце промакод, пры прад’яўленні якога гарантавана зніжка 10% на тавары гандлёвай сеткі “Белкніга”, акрамя тых, якія ўжо на зніжцы.
Ад нашага раёна ўдзел у конкурсе пад нумарам 158 прымае магазін “Кнігі”, што знаходзіцца ў горадзе энергетыкаў. З аднаго тэлефоннага нумара можна адправіць толькі адзін раз SMS за адзін гандлёвы аб’ект. Галасаванне будзе праводзіцца да 20 студзеня ўключна.
Цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца падчас 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Усе гандлёвыя аб’екты, якія набяруць найбольш галасоў пакупнікоў, атрымаюць знак-сімвал якасці.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *