27.12.2024
Главное Общество

На “Дажынкі” ў Дуброўна

  • 29 сентября, 2017
  • 1 min read
На “Дажынкі” ў Дуброўна

Не стане перабольшваннем сказаць, што цэнтрам ці толькі культурнага жыцця Прыдзвінскага краю сёння стала Дуброўна.  Менавіта тут, у гэтым раённым цэнтры на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці, ладзіцца абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”.На свята з усіх куткоў Віцебшчыны з’ехаліся  тыя, каму мы абавязаны караваем на нашым стале, хто мацаваў харчовую бяспеку краіны. Каб аддзячыць за працавітасць і руплівасць, вернасць хлебаробскай справе, адданасць роднай зямлі.

Сярод удзельнікаў фестывалю-кірмашу — і афіцыйная дэлегацыя нашага раёна. У яе складзе прадстаўнікі раённай улады, райсельгасхарчу, сельгасарганізацый і абслугоўваючых прадпрыемстваў, галіновага і раённага аб’яднання прафсаюзаў, прадпрыемстваў, што аказвалі значную дапамогу гаспадаркам, і, канечне ж, перадавікі жатвы-2017 — камбайнеры-, вадзіцель-тысячнікі  і іншыя.

У стварэнні атмасферы свята на “Дажынках-2017”  прымаюць удзел духавы аркестр і барабаншчыц, другія творчыя калектывы Чашніччыны. Конкурсныя праекты “Дажыначны сноп”, “Дажыначны каравай”, “Традыцыйны касцюм Віцебскай вобласці — грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, “Горад майстроў” — далёка не ўсё з таго, што прадстаўляюць нашы землякі ў Дуброўне.

Рэпартаж з месца падзей — у наступным нумары газеты.

Міхаіл ДЗЕРАВЯГА. 

 

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *