27.12.2024
Новости

Аб краязнаўцах Віцебшчыны

  • 8 июня, 2011
  • 1 min read
У канцы мінулага года ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшла кніга-даведнік “Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы 20-га — пачатку 21 стагоддзя”. Яе аўтар — вядомы даследчык гісторыі і культуры Віцебшчыны, выкладчык гісторыі Лужаснянскай школы-гімназіі і кафедры гісторыі ВДУ імя П. М. Машэрава Мікалай Півавар. Кніга з’яўляецца працягам выдадзенага ў 2006 годзе даведніка “Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны 16 ст. —1944 г.”  У ёй змешчана інфармацыя пра больш як 570 асоб: краязнаўцаў-аматараў, музейных работнікаў, архівістаў, журналістаў, бібліятэкараў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў, арганізацый, якія даследуюць гісторыю і культуру Віцебшчыны ў адміністрацыйных межах сучаснай вобласці. Сярод іх пяць прадстаўнікоў Чашніччыны — Н. Т. Кіндзяева, Л. Р. Касцянка, В. В. Грыбко, А. І. Якімцова, І. Ф. Торбіна.
Ірына Торбіна.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *