История тех, для кого Беларусь стала вторым домом
Беларусь – мірная і дружалюбная краіна, заўсёды адкрытая для прадстаўнікоў іншых дзяржаў. Таму і не дзіўна, што жадаючых атрымаць беларускае грамадзянства з кожным годам усё больш.
Асабліва гэта значна для жыхароў краіны, якая вядзе недружалюбную палітыку і абясцэньвае жыццё свайго насельніцтва.
Так у Чашніцкім РАУС прайшла ўрачыстая працэдура атрымання беларускага грамадзянства двума грамадзянамі Украіны. У мінулым годзе ўступіў у сілу Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», у які ўнесены навацыі ў выглядзе прыняцця прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэты рытуал, як асабістая адказнасць за свае адносіны да краіны, якой ты прысягнуў, прайшлі новыя грамадзяне Беларусі. Па заканчэнні працэдуры іх павіншаваў начальнік РАУС Аляксандр Усавік, пажадаў годна адпавядаць свайму набытаму статусу.
Наколькі гэта значная, дакладней сказаць, адметная падзея ў жыцці новых грамадзян Беларусі было зразумела па той усхваляванасці, з якой яны дзяліліся сваімі ўражаннямі. Так Ларыса Шаламанава расказала:
– У душы я ўжо даўно беларуска. Ды і па нацыянальнасці, бо мае бацькі з Чашніччыны, у савецкія часы па камсамольскай пуцёўцы трапілі ў Данбас, дзе я і нарадзілася. Амаль усё маё дзяцінства прайшло паміж Чашнікамі і вёскай Жучкі. У 1999 годзе я вярнулася сюды назусім. Калі ў мяне пытаюцца, чаму я хачу атрымаць беларускае грамадзянства, адказваю, што хачу быць грамадзянкай той краіны, дзе жыву, дзе нарадзіліся мае дзеці. Я ганаруся, што жыву ў Беларусі – прыгожай і міралюбівай краіне, з павагай стаўлюся да палітыкі Прэзідэнта. Мая душа спакойная, што перастала быць грамадзянкай краіны-агрэсара і маю шчасце жыць падмірным беларускім небам.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА