Фотофакт. Прошла диалоговая площадка, приуроченная ко 82-й годовщине хатынской трагедии

Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі, што адбываліся на нашай зямлі 82 гады таму назад у Хатыні. Па ўсёй краіне ладзяцца мерапрыемствы з мэтай захаваць гістарычную памяць. Асаблівая ўвага надаецца маладзёжнаму асяроддзю.

Так напярэдаддні ў Чашніцкім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла дыялогавая пляцоўка, якая сабрала навучэнцаў школ раёна, членаў ваенна-патрыятычных клубаў. Адказаць на іх пытанні, пагаварыць пра важнае з пазіцыі набытага вопыту на сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі ўлады, вайскоўцы. Адкрыта і зразумела абмяркоўвалі, хто, навошта і чаму спрабуе перапісаць гісторыю. Скрозь прызму пакаленняў гаварылі пра лёс Хатыні, пра важнасць захавання гістарычнай памяці.

З такім пасылам распачаў размову дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сабрання Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак.

— Наша памяць так зарганізавана, што забываецца ўсё дрэннае, што нясе боль, — распачаў спікер, адказваючы на пытанне, чаму варта наведваць Хатынь і іншыя памятныя мясціны. — Але як толькі час выдаліць гэта з памяці, не застанецца сведкаў тых страшных дзён, кола гісторыі зноў паўтарыцца. Вось каб гэтага неадбывалася, мы з вамі павінны наведваць такія мясціны, паказваць іх сваім дзецям, унукам — і так з пакалення ў пакаленне. У памяці наша сіла.

Што робіцца ў раёне для расследвання фактаў злачынства фашыстаў, расказаў пракурор Сяргей Галімбоўскі. Адзначыў, што праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, зацверджаных Генеральнай пракуратурай.

— Сапраўды, вядзецца вялікая работа ў дадзеным накірунку, — дадаў пракурор раёна. — Сістэматычна ладзяцца сустрэчы з калектывамі, на якіх расказваем пра генацыд, пра недапушчальнасць экстрэмізму. Захаваць памяць — асноўная мэта ўсіх мерапрыемстваў.

Дарэчы больш за ўсё пытанняў моладзь адрасавала пракурору як чалавеку, які мае самыя непасрэдныя дачыненні да справы расследвання зверстваў нацыстаў. Ён расказаў пра самыя гучныя працэсы. У адказ — толькі факты. Такая зацікаўленасць з боку падлеткаў усяляе веру ў тое, што годнае пакаленне ідзе.

Як адзначыў пракурор, нажаль, расследванні падзей, якім больш за 80 год, абцяжарваюцца адсутнасцю сведкаў, якія маглі б пацвердзіць канкрэтныя факты злачынстваў. Асноўная работа вядзецца ў архівах. Многае патрабуе дэталёвай прапрацоўкі і даследванняў. Вось у гэтым якраз відавочную падтрымку аказваюць пошукавыя отрады.

Пра работу пошукавага батальёна расказаў намеснік камандзіра 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь па ідэалагічнай рабоце Андрэй Станкевіч. Навучэнцам была паказана дакументальная стужка прадзейнасць аднаго з такіх атрадаў. Убачанае не пакінула безуважным нікога. Як адзначыў вайсковец, маштабы і глыбіню трагедыі ўсведамляеш толькі пабываўшы непасрэдна на месцы зверства фашыстаў. Устаноўлена 166 новых месцаў распраў фашыстаў над мірным насельніцтвам Беларусі, пра якія раней было невядома, і гэта лічба не канчатковая.

Старшыня савета Беларускай асацыяцыі ветэранаў спецназа войск МУС «Гонар» Дзмітрый Паўлічэнка расказаў пра дзейнасць сваёй арганізацыі, пра работу атрада спецназа. Падкрэсліў важнасць захавання памяці пра падзеі ВАВ, бо без мінулага няма будучыні.

У завяршэнні сустрэчы старшыня Чашніцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Косаў падкрэсліў, што дыялог пакаленняў быў арганізаваны, каб юнакі і дзяўчаты ніколі не забывалі пра подзвіг народа, цанілі спакойнае жыццё і клапаціліся пра захаванне міру.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Туск: экономика Польши потеряет $2,6 млрд из-за пошлин США

Экономика Польши потеряет 10 млрд злотых ($2,6 млрд) из-за американских пошлин. Об этом заявил премьер-министр…

4 часа ago

Туризм между Беларусью и Россией показывает рекордные показатели

Развитие туризма в Беларуси и России обсуждают на III Белорусско-российском туристическом конгрессе в Минске, передает…

6 часов ago

Состоялось собрание участников седьмого Всебелорусского народного собрания от Витебской области

Собрание участников седьмого Всебелорусского народного собрания от Витебской области состоялось в облисполкоме– Наш регион достаточно…

7 часов ago

Председатель Комитета государственного контроля Витебской области проведет прямую телефонную линию

Председатель Комитета государственного контроля Витебской области Владимир Годяцкий проведет прямую телефонную линию с жителями области…

7 часов ago

Качеству питания в детских садах Чашникского района уделяется повышенное внимание

Одним из важных факторов здоровья ребенка является организация рационального питания.Правильное питание – это основа длительной…

9 часов ago

Перцов о Директиве №12: расставлены акценты в понимании белорусских смыслов и нарративов

Один из важнейших документов - Директива №12 "О реализации основ идеологии белорусского государства" - был подписан 9…

9 часов ago