Год якасці завершаны, яго лагічным працягам стаў Год добраўпарадкавання. Для кожнага адкрываецца шэраг магчымасцей унесці асабісты ўклад у развіццё роднага краю. Вырашылі даведацца, якая работа праводзіцца ў дадзеным накірунку ў сельскай мясцовасці, завітаўшы да старшыні Кругліцкага сельвыканкама Аляксандра Семеша.
Хоць зараз нерабочая пара на вёсцы, але толькі не для Аляксандра Фёдаравіча. Як кажуць, у сапраўднага гаспадара не бывае такога, каб не было работы. На пасадзе старшыні менш года, але ўжо даволі добра ведае, якімі клопатамі жыве кожная вёсачка ў яго акрузе. Дарэчы, тэрыторыя Кругліцкага сельсавета самая вялікая ў раёне.
– Справы ёсць штодзённа, – прыкмячае мой суразмоўца. – Сумаваць няма калі. Ды ішоў я на гэту пасаду за жывой работай, а не ў кабінеце працаваць. Гэта засталося ў мінулым.
Трэба сказаць, што Аляксандр Фёдаравіч прыйшоў сюды, маючы добры вопыт работы ў сферы землекарыстання. Напэўна, таму па-гаспадарску ўключыўся ў новую работу з першых дзён. Сярод кола праблем, а без іх не бывае, на першым месцы стан дарог, забеспячэнне пітной вадой, добраўпарадкаванне месцаў пахаванняў. І паступова, крок за крокам, праблемы вырашаюцца. Трэба разумець, што старшыня сельвыканкама не чараўнік, які ў адначассе можа ўсім дапамагчы. Галоўнае, што ён усё прыкмячае, занатоўвае і не пакідае без вырашэння.
– Засмучае, калі не атрымоўваецца па незалежных ад мяне прычынах выканаць абяцанае, – прызнаецца Аляксандр Фёдаравіч. – Зараз разбіраемся з забеспячэннем вадой аддаленых вёсак, патрэбна ачыстка калодзежаў. Заяўку ў ЖКХ накіравалі, але па прычыне іх занятасці і аддаленасці прыходзіцца разбірацца самім. Прыемна, што жыхары разумеюць сітуацыю, адгукаюцца і ўключаюцца ў работу на месцы. Гэта важна, калі ёсць падтрымка насельніцтва, калі наладжваецца дыялог, а не толькі патрабаванні чуеш у свой адрас.
Не паспрачаешся, дыпламатыя – важны складальнік поспеху любой справы. Адзін у полі не воін. У гэтым плане старшыні сельвыканкама пашанцавала: добрую падтрымку яму аказваюць старэйшыны вёсак. Аляксандр Фёдаравіч пералічваў шмат прозвішчаў, усіх назваць не маем мажлівасці, каб нікога не пакрыўдзіць. Бываючы не ўпершыню ў гэтай акрузе, у чарговы раз пераканалася ў шчырасці мясцовых жыхароў. З такімі і для такіх адкрытых людзей і працуе старшыня. Цікава было даведацца, што плануецца надалей.
– Першачаргова будзем рашаць надзённыя пытанні: з пацяпленнем будзем даводзіць да толку дарогі, зараз толькі падсыпка магчыма, працягваем работу па выдаленні небяспечных дрэў на грамадзянскіх могілках. У цэнтры ўвагі напярэдадні 80-годдзя Перамогі добраўпарадкаванне месцаў пахаванняў загінуўшых падчас ВАВ. Хочацца, зрабіць усё магчымае, каб жыхары майго сельсавета не адчувалі сябе абдзеленымі. Канешне, на многае патрэбны сродкі. Непакоіць лёс пакінутых хат, будынкаў. Выдатна, што знайшліся мецэнаты і адкрылі вытворчасць сапрапелю ў будынку былой Грынькаўской школы. Пакрыху выкупаюцца пустуючыя хаты, абжываюцца. Дарэчы ў нас самая шмат нацыянальная акруга: ёсць і ўкраінцы, і расіяне, і ўзбекі, нават кубінцы нядаўна пасяліліся.
Непадробная зацікаўленасць да лёсу жыхароў Кругліцкага сельсавету адчувалася ў кожным слове старшыні. Калі чалавек так шчыруе, усё павінна атрымацца. Галоўнае – усведамленне агульнай справы.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА
Если у потенциальных студентов гражданских вузов еще есть время для раздумий, какой из них предпочесть,…
С приходом весны садоводы и огородники начинают готовиться к новому сезону. Одним из самых важных…
17 февраля 2025 года с 9.00 до 12.00 по тел. 3-32-35 — с заместителем начальника…
Пятьдесят лет совместной жизни – срок значительный, поэтому и называется эта годовщина свадьбы символично –…
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Стрэчанне ці ў народзе больш вядомая назва Грамніцы. Мы вырашылі звярнуцца…
Дорогие Братья и Сестры!Поздравляю вас с праздником Сретения Господня! Это удивительно радостный и светлый день,…