14.12.2024
На досуге Новости

Сельский Дом культуры — сердце и душа деревни

  • 14 декабря, 2024
  • 1 min read
Сельский Дом культуры — сердце и душа деревни

Раней, калі ў кожнай вёсцы была школа, казалі: пакуль жыве школа, будзе жыць і вёска. Многае змянілася, але ж, наперакор самым сумным прагнозам, вёска жыве. Жыватворнай крыніцай для яе зараз з’яўляюцца клуб.

Жыццё там не спыняецца. Тандэм бібліятэкара Асі Млявай і супрацоўнікаў Кругліцкага сельскага Дома культуры робіць усё магчымае, каб жыхары навакольных вёсак не адчувалі сябе абдзеленымі ўвагай. Трэба адзначыць, што яны чуйна рэагуюць на ўсе грамадскія падзеі і святы. Вось і год на зыходзе, здавалася б, час сесці і праналізаваць зробленае, распланаваць крокі наперад.

– Але снежань у нас – адзін з самых насычаных месяцаў, – адзначыла кіраўнік гурта пры клубе ў вёсцы Кругліца Тамара Хадасевіч. – Толькі прайшла тэматычная дыскатэка па СНІДу, падрыхтавалі выязны канцэрт «Дары любоў, храні дабро» да Міжнароднага дня інвалідаў. Мы дайшлі да кожнага, уручылі салодкія падарункі. Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка мерапрыемства да Міжнароднага дня правоў чалавека «Ведайсвае правы». Трэба сказаць, што работа праводзіцца разнапланавая. Як ў горадзе, так і на вёсцы таксама пачалася падрыхтоўка да Новага года. Доўгімі зімовымі вечарамі можна займацца рукадзеллем, спецыяльна для гэтага падрыхтавалі майстар-класа па вырабе елачных цацак, падарункаў да свята «Зіма – пара цудаў». Хутка надыдуць зімовыя канікулы ў дзетак. Каб іх гасцяванне ў сваіх родных на вёсцы не было сумным, для іх таксама рыхтуем пазнавальна-забаўляльныя праграмы.

Памыляюцца тыя, хто разважае пра марнасць вясковага жыцця ў зімовы перыяд. Жыве сельскі клуб – значыць будзе жыць і вёска. Ён як сэрца чалавечае: пакуль б’ецца – жыццё рацягваецца. І хай не крыўдуюць супрацоўнікі іншых ваколіц: ведаем, што шчыруеце ў кожным куточку. Дойдзем, дакладней, даедзем да кожнага, толькі запрашайце.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в: