12.01.2025
На досуге Новости Общество

Декабрь в Беларуси объявлен месяцем гастрономического туризма. Узнали, что предлагают на Чашниччине

  • 25 декабря, 2024
  • 1 min read
Декабрь в Беларуси объявлен месяцем гастрономического туризма. Узнали, что предлагают на Чашниччине

У апошні час вялікую папулярнасць набіраюць гастранамічныя туры. Як вядома, гастраномія – важная частка культурнага кода народа. Нацыянальныя стравы ўключаюць у шэраг гісторыка культурных каштоўнасцей. Сярод іх і наша «клёцка чашнічанка». Яна ўнесена ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Беларусі.

Каб даведацца, чым адметная гэтая страва і дзе яе можна паспытаць, мы пагутарылі з Дзіанай Скабіцкай, загадчыцай гарадскога Дома культуры мікрараёна папяровай фабрыкі, кіраўніка народнага калектыва беларускай нацыянальнай кухні і фальклору «Смак». Аб’яднанне мае даволі багатую гісторыю, нядаўна адзначыла сваё трыццацігоддзе. Цяжка нават уявіць, колькі пачастункаў падрыхтавалі гаспадынькі-ўдзельніцы за мінулыя гады, колькі гасцей сустрэлі не толькі хлебам-соллю, але і разнастайнымі традыцыйнымі беларускімі стравамі. Але ж своеасаблівай візітоўкай стала страва з гаваркой назвай «клёцка-чашнічанка». Хтосьці можа паспрачацца наконт клёцак як нашай рэгіянальнай стравы. Так, рэцэпт вядомы, але нашы майстрыхі яго апрацавалі – атрымалася вядомае з мясцовым каларытам.

– Сакрэты прыгатавання страў перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Члены клуба даведваліся рэцэпты ў сваіх бабуль, ездзілі па вёсках, распытвалі старажылаў. Не сакрэт, што галоўная страва на нашым стале – клёцкі з «душамі». У даўнія часы яны былі рытуальнай стравай, а цяпер і святочнай, і паўсядзённай, – распавядае кіраўніца калектыва. – Калі нам было прапанавана распрацаваць сваю мясцовую страву, мы ўсведамлялі, што ўсё новае – даўно забытае старое. Перагледзелі ўвесь свой сабраны матэрыял, параіліся і вырашылі прыгатаваць клёцкі ў баршчы. Калісьці раней у нашай мясцовасці так гатавалі вядомую страву. З назвай не мудрылі: гатуем у сябе – значыць, клёцка-чашнічанка. Усё проста, галоўнае – смачна.

Вось ужо на працягу дзесяці год, куды б ні выязджалі, заўжды рыхтуюць сваю «каронную» страву. І разыходзіцца яна за лічаныя гадзіны. Гэта не дзіўна, калектыву з такой самапрэ зентуючай назвай наканавана гатаваць толькі смачныя стравы. – А па-іншаму мы не прывыклі, – з упэўненасцю зазначае мая суразмоўца. – А для тых, хто пакуль не паспытае – не паверыць, хочацца сказаць: «Не праходзьце мімаходзь нашых падворкаў. Мы заўсёды рады пачаставаць фірменнымі клёцкамі».

Дарэчы, акрамя традыцыйнага караваю, дэлегацыі гасцей зараз сустракаюць у нас і з клёцкай-чашнічанкай. Бо знаёмства са славута сцямі краю было б няпоўным безмясцовай кухні.

Але «Смак» – гэта не толькі цудоўныя кулінары але і сапраўдныя артысткі. Яны пастаянныя ўдзельніцы ўсіх мерапрыемстваў не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Прычым іх выступленні – гэта не проста свята, а і даніна нашаму мінуламу. За час сваёй работы калектывам назбіраны багаты фальклорны матэрыял, які ўмела апрацаваны. Іх пастаноўкі цікавыя і запамінальныя. Акрамя таго Дзіана Вікенцьеўна са сваім зладжаным калектывам шчыруе на карысць жыхароў свайго мікрараёна папяровай фабрыкі. Але гэта ўжо будзе матэрыял для новай публікацыі.

Вось такія яны ўдзельніцы калектыва: і святкуюць з імпэтам, з размахам, і частуюць са смакам. Дзякуючы ім у нашым раене ёсць свая адметная гастранамічная візітоўка.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в: