О том, что представят на “Дажынках-2024” в Полоцке участники от Чашникского района
Прадстаўнікі нашага раёна стануць актыўнымі ўдзельнікамі свята «Дажынкі – 2024» у Полацку.
Цэнтр культуры і народнай творчасці рыхтуе відовішчную экспазіцыю, якая стане своеасаблівым сімвалам дабрабыту нашага раена. Супрацоўнікі Дома культуры мікрараёна папяровай фабрыкі будуць прэзентаваць дэгустацыйную пляцоўку «Смак» з мясцовымі прысмакамі. Рыхтуецца канцэртная праграма сіламі цэнтра.
Удзельнікі народнага фальклорнага калектыва «Кругліца» філіяла «Кругліцкі СДК» будуць выступаць з інсцэніроўкай старажытнага абрада «Хлебная талака». Каб прыадкрыць таямніцу абрада, мы звярнуліся да кіраўніка калектыва Тамары Хадасевіч:
— Раней гэта быў завяршальны этап у нарыхтоўцы збожжа. Сутнасць яго ў тым, што збіраліся вяскоўцы талакой і ішлі абіваць зерне ўручную. Прычым білі ў такт. Вось гэты працэс мы і будзем інсцэніраваць. А пакуль рэпетыцыя ідзе поўным ходам.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА