Жители д. Новосады Владимир и Лариса Булыно отметили свою золотую свадьбу

Пяцідзесяцігадовы юбілей вяселля – вялікая дата, нешматлікія пары могуць пахваліцца такім шлюбным стажам. Пражыць у любові і згодзе паўстагоддзя – цяжкая праца, менавіта таму падзея лічыцца адной з самых значных у жыцці мужа і жонкі і іх блізкіх.

Пашчасціла сустрэць залатое вяселле нашым субяседнікам – Уладзіміру Ігнацьевічу і Ларысе Васільеўне Булына. Такое свята нельга пакінуць без увагі, мы завіталі да шчаслівых юбіляраў, каб пацікавіцца пра сакрэт сямейнага шчасця.

Нашы героі – звычайныя, простыя людзі, якія не прывыклі да асаблівай увагі. Але яны гэтым і прывабліваюць, бо такія якасці як сціпласць, шчырасць сёння не часта сустрэнеш. Гэта вызначальная рыса пакалення сямідзясятых, выхаванага на савецкіх традыцыях, таму і не дзіўна было, што спачатку крыху саромеліся, Ларыса Васільеўна адразу і зазначыла, што не прывыкла да такога, не любіць шмат увагі, але даверлівая размова адбылася.

– Калі было?! – заўважыла ў пачатку размовы яна і дадала: – Работа, дзеці – час праляцеў незаўважна.

На пытанне, з чаго пачалося іх знаёмства, глава сям’і з усмешкай адзначыў:

–З песень Валерыя Абадзінскага, пад якія таньчылі разам: вясной пазнаёміліся, а ўвосень пажаніліся. Распісаліся ў Цяпінскім сельсавеце,а жыць сталі ў маёй хаце ў вёсцы Навасады, дом з часам дабудавалі, тут і прайшло паўстагоддзя сумеснага жыцця. Усё жыццё адпрацаваў у мясцовым калгасе, пачынаў з трактарыста, потым рабіў шафёрам, калі адвучыўся – стаў інжынерам. Ні дня без працы: першы запіс у працоўнай кніжцы быў зроблены, калі мне было ўсяго дванаццаць год. Так усё жыццё за працай і праляцела, вельмі любіў тэхніку, з ёй і была звязана асноўная дзейнасць. У 6 раніцы адыходзіш на работу, у 10 вечара вяртаешся, нават не заўважыў як дочкі выраслі, – жартуе Уладзімір Ігнацьевіч.

З такім энтузіязмам прыгадваў наш герой свае працоўныя будні.

– Здаецца, не жылі і пражылі, – працягвае аповед Ларыса Васільеўна, – за працай жыццё і праляцела. Працавала ў сельсавеце бугалтарам, акрамя гэтага шмат заўсёды было работы па гаспадарцы, паралельна ішла будоўля дома. Талакой спраўляліся, адно аднаму дапамагалі.

Трэба зазначыць, што наша гераіня валодае цудоўнымі арганізатарскімі здольнасцямі, да яе заўсёды цягнуцца людзі: умее зарганізаваць вакол сябе сябровак, аднавяскоўцаў як для сумеснай працы , так і для чайных сустрэч.

На пытанне, у чым сакрэт сямейнага шчасця, маладыя амаль разам адказалі:

– У працы, бо калі ты заняты справай, ніякія дрэнныя думкі не ўзнікаюць, Ларыса Васільеўна дадала: – Яшчэ трэба паважаць адно аднаго, навучыцца дараваць, быць прыкладам для сваіх дзяцей.

Годных, ладных, прыгожых дачок выгадавалі, Наталлю і Людмілу, далі дзяўчатам выдатную адукацыю, сёння юбіляры не нарадуюцца сваім дзвюм унучкам, самым чаканым у хаце юбіляраў. Годны прыклад маюць дзяўчаты перад вачыма для працягвання традыцый сваіх бабулі і дзядулі.

Вось такое яно сумеснае жыццё сям’і залатых юбіляраў з вёскі Навасады, прамільгнула істужкай незаўважна. Яны, нібы героі верша Максіма Танка «Шчасце», далі свой зразумелы кожнаму рэцэпт сямейнага шчасця, якое складаецца з простых рэчаў, а «…каб з чаго іншага скласці, дык ці было б яно шчасцем».

Ад шчырага сэрца жадаем добрага здароўя шаноўным юбілярам, лёгкасці ў ногі, яснасці розуму, радасці ў дзецях і рэалізацыі спадзяванняў — ва ўнуках і праўнуках.

І няхай такіх моцных і шчаслівых саюзаў будзе больш!


Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Семья, воспитание молодежи. Перцов встретился с идеологическим активом Витебской области

18 октября, Витебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. На встрече с идеологическим активом Витебской области заместитель…

29 минут ago

В Чашниках прошла акция «За зялёную Беларусь»

В рамках единого дня озеленения, инициированного Минприроды, в парке, расположенном в районе дома 65А по…

41 минута ago

Кочанова: мы искренне гордимся дружбой с Великим Китаем

Между Беларусью и Китаем установились добрые, дружеские отношения, заявила председатель Совета Республики Наталья Кочанова во…

1 час ago

Лукашенко о работе полярников в Антарктиде: все эти мероприятия нам нужны для дела в стране

Президент Беларуси Александр Лукашенко в самом начале встречи с учеными и полярниками задал практико-ориентированный тон…

2 часа ago

Фотофакт. День призывника прошел в Чашниках

В преддверии новой призывной компании в Чашниках состоялось мероприятие, посвященное Дню призывника, на котором будущим…

3 часа ago