Поговорили с заведующей филиала “Круглицкий сельский Дом культуры” Еленой Немченок

Алену Пятроўну Нямчонак, загадчыцу філіяла «Кругліцкі сельскі Дом культуры», паза творчасцю і ўявіць немагчыма .

Не сакрэт, што ў вёсцы Кругліца жыве шмат цікавых людзей. Адна з іх наша гераіня. Алена родам з гэтых мясцін, тут і пачала свой працоўны шлях ў 2000 годзе, адразу пасля заканчэння Віцебскага вучылішча мастацтваў арганізатарам культурна-дасугавай дзейнасці. Каб працаваць у культуры, трэба мець жаданне і, вядома, талент.

Гэта ўсё ёсць у Алены Пятроўны. Як яна сама кажа: «Знаёмства з прафесіяй работніка культуры для мяне пачалося з пяцігадовага ўзросту, бо мая маці працавала дырэктарам нашага Дома культуры з 1981 года. Калі ў клубе праходзілі мерапрыемствы, мы з братам сядзелі ў першым радзе, любаваліся і страшна ганарыліся ёй». Таму, надзеленая з дзяцінства выдатным музычным слыхам і ўражаная прыкладам маці, Алена доўга не задумвалася аб выбары будучай прафесіі.

Яе працоўны шлях пачынаўся ў Вяцерскім сельскім клубе, дзе яна была мастацкім кіраўніком. Працавала там пару месяцаў, таму што з’явілася месца мастацкага кіраўніка ў родным Доме культуры. Да гэтага часу ўжо была замужам і ў яе нарадзіўся першынец, праз чатыры гады стала маці ў другі раз. На гэты раз у дэкрэтным адпачынку быў муж, а яна працягвала працаваць і, нягледзячы на гэта, была вельмі клапатлівай і любячай матуляй. Да мастацкага кіраўніка дадалася яшчэ і пасада акампаніятара.

І вось ўжо 24 гады Алена з’яўляецца работнікам культуры, кіруе рознымі творчымі калектывамі, як дарослымі, так і дзіцячымі. І ўсё ў яе атрымліваецца выдатна. Доказ таму – вялікая колькасць узнагарод. Па яе сцвярджэнні: «Быць работнікам культуры – значыць захапляць і весці за сабой да вызначанай мэты, нягледзячы на стомленасць і хатнія клопаты. Вельмі важная падтрымка блізкіх людзей, сям’і. Дзякуй Богу, падтрымка ёсць».

Як кіраўнік яна робіць усё для таго, каб родны Дом культуры квітнеў, камфортна працавалася супрацоўнікам, гледачы з радасцю ішлі на мерапрыемствы, якія праходзяць у СДК, а ўдзельнікі творчых калектываў – на заняткі. У сваёй установе яна – сапраўдная гаспадыня, якая ведае кожны куток, усе праблемы і патрэбы. Калегі пра яе кажуць: «Гэта той чалавек, да якога людзі цягнуцца ».

Што і казаць, аб такім кіраўніку марыць кожны падначалены: спакойная, тактоўная, разумная, паважлівая, гатовая ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу. Дзверы яе кабінета заўсёды адчыненыя. Яна лічыць, што «галоўныя якасці, якімі павінен валодаць работнік культуры, – гэта любоў да людзей і сваёй прафесіі, таварыскасць, аптымізм, больш за ўсё ў працы натхняе, калі глядзіш са сцэны на гледачоў і бачыш іх зацікаўленыя твары, разумеючы, што паляпшаеш іх настрой, дорыш ім радасць. А яшчэ калі на сцэне стаяць твае выхаванцы і атрымліваюць ад гэтага натхненне, усведамляеш, што твая праца прыносіць і табе, і іншым задавальненне. Шчаслівы той, хто раніцай ідзе на працу з задавальненнем, а ўвечары вяртаецца дадому з радасцю».

За высокі прафесіяналізм, наватарства і прафесійнае майстэрства Алена Пятроўна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі аддзела культуры, райвыканкама і вобласці. У 2016 годзе ёй было прысуджана званне «Чалавек года Віцебшчыны».

Сёння не сакрэт, што існуе праблема знікнення вёсак, але, пакуль жывуць і працуюць такія апантаныя людзі, – вёска будзе жыць.


Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Вниманию субъектов хозяйствования, осуществляющих автомобильные перевозки пассажиров в нерегулярном сообщении

Указом Президента Республики Беларусь от 25 января 2024 г. No 32 «Об автомобильных перевозках пассажиров»…

18 часов ago

Комитетом госконтроля Витебской области пресечены факты несоблюдения ценового и торгового законодательства

В Комитете на постоянном контроле находятся вопросы соблюдения в торговых объектах требований законодательства о торговле,…

19 часов ago

Лукашенко поручил вернуться к программе по развитию Полесья

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил вернуться к программе по развитию Полесья. Об этом он заявил…

20 часов ago

Прямые линии состоятся

5 октября 2024 года с 9.00 до 12.00 по тел. 3-47-76 — с председателем Чашникского…

21 час ago

В Чашникском районе стартовала массовая вакцинация против гриппа

Чашникский районный центр гигиены и эпидемиологии информирует, что в районе стартовала массовая вакцинация против гриппа…

23 часа ago