Поговорили с педагогом Тамарой Ходасевич из Вятеро

Каб не страціць святое штосьці. З такім пасылам шчыруе на Вяцерскай зямлі Тамара Аркадзьеўна Хадасевіч. Сімвалічна, што наша сустрэча адбылася напярэдадні Дня настаўніка, бо гэта прафесія — яе жыццё.

Нарадзілася наша гераіня ў вёсцы Баркі Чашніцкага раёна ў сялянскай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымала ў пачатковай школе ў Ліпавічах, куды прыходзілася дабірацца за два кіламетры. Далей была вучоба ў Вяцерскай сярэдняй школе, з якой звязаны самыя лепшыя ўспаміны. Хоць школа і знаходзілася за сем кіламетраў, але гэта не было перашкодай, бо школай жылі: парой не паспявалі прыйсці дадому, як ужо беглі назад, — часам праходзілі па 28 кіламетраў за дзень, не зважаючы на бездараж і непагадзь.

Паступіла ў Полацкае педвучылішча, але праз месяц пакінула вучобу па сямейных абставінах. Са школай не развіталася, працавала лабарантам, а ў наступным годзе паступіла на філалагічны факультэт завочнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыла ў 1983 г. Атрымала спецыяльнасць «выкладчык беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры». Дарэчы, праца настаўніка — дзіцячая мара нашай гераіні, а марам, як вядома, уласціва збывацца Вось так усё жыццё ў школе: давялося працаваць і піянер-важатай, і настаўніцай рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры, нават тры гады завучам па вучэбнай рабоце ў Вяцерскай школе. Пасля яе закрыцця працягвала настаўнічаць у Грынькаўской СШ.

Тут трэба зазначыць, што праца настаўніцы роднай мовы не абмяжоўваецца толькі ўрокамі, і Тамара Аркадзьеўна вырашае адкрыць у сваёй школе музей народнага побыту, з якога пачалася новая старонка яе жыцця – краязнаўства. На пытанне, што падштурхнула да краязнаўчай дзейнасці, адказвае: «У пошуку экспанатаў для музея шмат сустракалася са старымі людзьмі, і пасля адной з такіх сустрэч задумалася: людзі адыходзяць, разам з імі знікае штосьці важнае, каб «не страціць святое штосьці», захаваць для наступных пакаленняў, трэба зрабіць усё магчымае, каб зберагчы і перадаць веды». Без перабольшання, работа была праведзена тытанічная: музей атрымаўся багаты. Адначасова Тамара Аркадзьеўна працавала кіраўніком краязнаўчага гуртка «Спадчына», разам з дзецьмі і вяла даследчыцкую работу. Сабралі багаты матэрыял, звязаны з побытам нашых продкаў. На базе музея ладзілі разнастайныя мерапрыемствы, святы. З цягам часу паглыбілася ў даследванне гісторыі і культуры свайго краю: «Культурная спадчына», «Адкуль у вёскі імя», «Легенды апаленай зямлі» і інш. Таксама вяла даследчую работу па ўстанаўленні прозвішчаў загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны («Успомнім усіх паіменна…», «З памяццю ў сэрцы», «Моладзь Беларусі: нам жыць і памятаць”), за што была ўзнагароджана медалём «65 гадоў Перамогі ў ВАв 1941- 1945гг.» і імянным гадзіннікам ад абласнога Савета ветэранаў. Праводзіла работу па збіранні і захаванні матэрыялу пра землякоў-афганцаў, за што таксама была ўзнагароджана медалем «20 год вываду савецкіх войск з Афганістана». Пра маштабнасць даследчай дзейнасці сведчыць вялікая колькасць грамат (іх больш за сорак), прычым большая частка з іх абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Неаднаразова Тамару Аркадзьеўну разам з дзецьмі запрашалі да ўдзелу ў рэспубліканскіх мерапрыемствах.

Выйшла на пенсію, усе свае краязнаўчыя веды, задумы нерэалізаваныя пачала ўвасабляць у жыццё, звязаўшы сваю далейшую дзейнасць з народным фальклорным калектывам «Кругліца» філіяла «Кругліцкі СДК», якім з 2015 года і кіруе. Хочацца дадаць, што ўсе пачынанні падтрымлівае муж, які працуе з ёй разам акампаніятарам. Дарэчы, падтрымка сям’і мае вялікае значэнне для творчага чалавека. У час працы арганізуе фальклорныя экспедыцыі па вёсках, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання СДК. У ходзе экспедыцыйна-даследчай дзейнасці папаўняе фанатэку, картатэку прозвішчаў носьбітаў фальклору, збірае матэрыял песеннай і вуснай народнай творчасці, святы і абрады.

Такая актыўная даследчая дзейнасць не магла застацца без увагі з боку тэлебачання: так у 2019 годзе да яе прыязджалі з БТ-3, у рамках праекта «Наперад у мінулае» запісвалі элемент вясельнага абраду «Выкраданне посуду і хатняй птушкі». Прыязджала Ларыса Мятлеўская, вядучая папулярнай праграмы «Беларуская кухня»для запісу мясцовага рэцэпту аўсянага кісяля.

На пытанне, што дае сілы, натхняе на творчасць, Тамара Хадасевіч шчыра прызнаецца, што яе жывіць жаданне захаваць памяць пра былое, бо няма нічога страшней за гістарычнае манкурцтва.

Сустрэўшыся з такім чалавекам, ты доўга знаходзішся пад уражаннем, разумеючы веліч асобы, з якой табе пашчасціла сустрэцца. Хочацца толькі пажадаць здароўя моцнага, каб і надалей як мага больш задум, а іх у Тамары Аркадзьеўны багата, удалося ажыццявіць.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Как сформировать коллективный иммунитет

Ноябрь подходит к концу, а значит, что осталось совсем немного времени, чтобы «запастись» иммунитетом и…

9 часов ago

Приходите на прием

25 ноября 2024 года с 11.00 до 12.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального…

10 часов ago

Выборы Президента Республики Беларусь – очень важное и судьбоносное решение для всех граждан нашей страны

По словам председателя Чашникского районного отделения Белорусской партии «Белая Русь» Людмилы Головешко, за годы независимости…

10 часов ago

Трижды за неделю в Беларусь пытались незаконно ввезти пули для стрелкового оружия

Белорусскими таможенниками за неделю установлено три факта незаконного ввоза в Беларусь пуль для стрелкового оружия.…

12 часов ago

Правила использования печного отопления

Печь всегда считалась «сердцем дома» и сейчас без нее сложно представить дом в деревне. Ведь…

14 часов ago

О том, как развивается туристический потенциал Чашниччины

Туристический потенциал у Чашникского района большой. Здесь находится более ста памятников, четырнадцати из которых присвоен…

15 часов ago