Лёс любога чалавека непарыўна звязаны з месцам, у якім ён нарадзіўся і жыве. І сёння напярэдадні святкавання Дня горада выдалася мажлівасць пазнаёміцца бліжэй з шматдзетнай сям’ёй Марыны і Міхаіла Сугаковых, усё жыццё якіх фактычна знітавана з нашым раёнам і горадам.
З размовы з Марынай Рыгораўнай даведалася, што яна нарадзілася і вырасла недалёка ад Чашнік у вёсцы Новая Зара, потым была вучоба ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтва. Па размеркаваннні трапіла ў Чашніцкі ГДК, дзе працавала харэографам, але менш чым праз год гэту прафесію змяніла на прафесію маці. “Так да гэтага часу ёй і працую,”– жартуе Марына, прыемна ўсміхаючыся. Варта зазначыць, што наша гераіня – шматдзетная маці: у сям’і выхоўваецца трое дзетак – 13, 7 і 2 гады.
Муж Міхаіл таксама карэнны чашнічанін, 20 год адпрацаваў у ДАІ. Зараз вырашыў змяніць род дзейнасці: на сямейным савеце ўзнікла задума адкрыць свой бізнэс. І гэта задума атрымала ўвасабленне ў адкрыцці цудоўнага месца адпачынку – кавярні “Сава”. Як зазначае гераіня інтэрв’ю: “Галоўная ідэя мужа пры адкрыцці бізнэсу – палепшыць якасць жыцця чашнічан. Як кажуць, з клопатам пра бліжняга.” З моманту адкрыцця, а прайшло крыху больш за год, кавярня з’яўляецца самым папулярным месцам у жыхароў і гасцей горада. Наша гераіня актыўна дапамагае свайму мужу па арганізацыі работы кавярні. Толькі па-добраму можна пазайздросціць і павучыцца ў Марыны паспяваць паўсюль: і працаваць адміністратарам, і ладзіць сямейны быт. Напэўна, сакрэт
у сям’і, з якой выйшла Марына, ёй давялося самой нарадзіцца і вырасці ў шматдзетнай сям’і, дзе ўсе разам, як адно цэлае. Дарэчы, Міхаіл таксама са шматдзетнай сям’і, таму і не дзіўна, што маюць сваю шматдзетную сям’ю. Марына і Міхаіл удзячныя лёсу, што так склалася, што ёсць з боку дзяржавы падтрымка шматдзетных сямей, і з’явілася выдатная мажлівасць пабудаваць дом для вялікай сям’і.
На пытанне “У чым сакрэт шчаслівага сямейнага жыцця?”- Марына адказала:
– Сакрэту асаблівага няма: узаемапавага, узаемадапамога, хочацца падкрэсліць цесную повязь пакаленняў, бо менавіта ад сваёй бабулі я пераняла традыцыю збіраць усіх разам на святы, і не толькі, падтрымліваць адно аднаго ў любых абставінах. Вось яны складальнікі шчасця. Мой асабісты дэвіз: шчаслівыя бацькі – шчаслівыя дзеці, яго і прытрымліваюся.
Сям’я Міхаіла і Марыны Сугаковых – выдатны прыклад народнай мудрасці: дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Яна выклікае толькі захапленне. Звычайныя людзі, якія жывуць клопатам не толькі пра сябе, але неабыякавыя і да лёсу свайго горада, ад іх зыходзіць непаўторнае адчуванне спакойнага ціхага сямейнага шчасця і дабрабыту. Хочацца і надалей ім пажадаць поспеху, а тым, хто толькі пачынае будаваць сваю сям’ю, ёсць чаму павучыцца ў нашых герояў, каб упісаць чарговую старонку ў летапіс нашага горада.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА
Центр общественного наблюдения будет работать на выборах Президента Беларуси. Об этом сообщил журналистам председатель ЦИК…
Контуры программы на пятилетку будут обозначены в предвыборной программе Президента. Об этом заявил журналистам глава…
Нужно быть ближе к бизнесу, слышать и вовлекать в процесс законотворчества, заявила председатель первичной организации…
На заседании ЦИК рассмотрено положение о порядке использования средств массовой информации при подготовке и проведении…
Утвержден порядок работы Информационного центра ЦИК Беларуси. Такое решение принято на заседании ЦИК. "Информационный центр…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА. Рассмотрен…