Пра шлях у прафесію, любімую працу і сёлетнюю сітуацыю з кармамі пагаварылі з Уладзімірам Жылінскім, адным з лепшых трактарыстаў-машыністаў ААТ «Проземля-Агра».
Летні дзень для аграрыяў, асабліва калі надвор’е спрыяе, мае каласальнае значэнне: падчас касавіцы ад колькасці і якасці нарыхтаваных кармоў залежыць поспех наступнага года. Гэтай парой механізатары ў гаспадарцы працуюць, як правіла, на некалькіх адзінках тэхнікі па чарзе. Вось і Уладзіміра Уладзіміравіча, застаю за нарыхтоўкай травы паблізу вёскі Копцевічы.
Мой суразмоўца трымае у руцэ ахапак духмянага сена і тлумачыць:
– Трава не вільготная, але і не перасушаная будзе выдатным кормам для жывёл. Яна ўжо правялілася – самы час прыбіраць яе ў сховішча. Стараемся паспець, таму выкарыстоўваем кожны пагодны дзень.
Каму, як не карэннаму сельчаніну, ведаць тонкасці вясковай працы. Ураджэнец Цяпіна, выпускнік Лепельскага дзяржаўнага аграрна-меліярацыйнага тэхнікума, Уладзімір з 1996 года працуе на палях, спачатку калгаса імя Куйбышава, а пазней ААТ «Проземля-Агра». Пачынаў з аднаго сезона, але застаўся ў гаспадарцы на ўсё жыццё.
Вабіць Уладзіміра Жылінскага бязмежны абшар палёў, на якіх калыхаюцца хвалі травы і залатыя каласы за акном кабіны, надае сілы разу-
менне важнасці выкананай працы. Да сваіх абавязкаў, як адзначаюць у таварыстве, Уладзімір Уладзіміравіч падыходзіць выключна адказна і прафесійна. Гэтую характарыстыку пацвярджаюць лепшыя вынікі па раёне, якіх з году ў год дабіваецца Уладзімір Жылінскі. Чатыры разы заслужаную ўзнагароду працаўніку сяла ўручалі на абласных Дажынках.
Ды і наш візіт на поле таксама звязаны з чарговай перамогай: напярэдадні, на трактары Беларус-3522 з прэс-падборшчыкам «Ф’южн», Уладзімір Жылінскі першым нарыхтаваў каля тысячы тон зялёнай масы, упакаванай у стрейч-плёнку. Трэба сказаць, што да сваіх поспехаў механізатар ставіцца з вялікай сціпласцю, гаворыць, што абавязаны гэтым пераважна сучаснай тэхніцы, на якой працуе.
– З дапамогай прэса за змену можна нарыхтаваць да 400 рулонаў выдатнага корму. Запакаванае ў спецыяльную плёнку, сена надоўга захоўвае свае карысныя якасці. Працаваць на сучасным агрэгаце –адно задавальненне. Як толькі камера запаўняецца, кампьютар сігналізуе пра гэта, і рулон адпраўляецца на абмотку, – распавядае Ўладзімір Уладзіміравіч.
Варта адзначыць, што, больш чым за дваццаць гадоў, механізатар змяніў не адну адзінку тэхнікі і на кожнай паказвае якасную працу. Думаецца, сакрэт тут усё ж не ў машыне, а ў прафесіянале, які ёй кіруе, у яго ведах і навыках.
"Марафон единства" - это уже больше, чем акция, это по-настоящему масштабное общественно-культурное явление в истории…
Выставка военной техники и плац-концерт впервые включены в программу "Марафона единства" в Орше, сообщает БЕЛТА.…
В рамках недели профилактики детского травматизма на базе филиала "Лукомльской ГРЭС" РУП "Витебскэнерго" прошел лекторий…
Сегодня в Новолукомле прошла встреча информационно-пропагандистской группы председателя Чашникского райисполкома с трудовым коллективом ОАО «Завод…
Для учащихся 8-11 классов в Тяпинской средней школе прошел круглый стол «В единстве молодежи –…