23.11.2024
Новости Общество

Вера Шлык из Ухлё Ольшанского сельсовета рассказала о своем военном детстве

  • 28 июня, 2024
  • 1 min read
Вера Шлык из Ухлё Ольшанского сельсовета рассказала о своем военном детстве

Пачатак жыцця стаў для Веры Шлык з вёскі Ухлё Альшанскага сельсавету сапраўдным выпрабаваннем на трываласць, цяжкасці не толькі не зламілі яе, а яшчэ больш загартавалі.

Падыходзячы да хаты Веры Ермалаеўны бачу акуратны двор, абнесены плотам, кусцікі бульбы, цыбулі, морквы ды фасолі на градках. Паўсюль адчуваецца прысутнасць гаспадыні. І гэта негледзячы на тое, што Вера Шлык сёлета размянала дзесяты дзясятак.

У 1941-м яна ўжывую, як зараз мяне, бачыла немцаў, што уваходзілі на чашніцкую зямлю. Хавалася разам з бацькамі ў жыце за плотам. Браты ў першыя дні акупацыі адышлі ў партызаны, каб гнаць ворага з нашай зямлі, набліжаць Перамогу. А Вера разам с бацькамі ды сёстрамі засталіся жыць у роднай вёсцы Ухлё. Але якое ж гэта жыццё? Акрамя таго, што не было чаго есці, маці пякла аладкі з карэнняў балотных траў, дык у хату павадзіліся хадзіць мясцовыя прыхвасні фашыстаў, так званыя «народнікі».

Колькі разоў дапытваліся ў бацькі, куды падзеў сыноў, дзе хаваюцца партызаны. Нічога не расказаў ім стары Ермалай Марціновіч, і тады, на вачах усёй сям’і, пачалі яго збіваць. Са слязамі жонка трымала дачок, каб не кінуліся ў сварку. Ды няўгледзела малога ўнука, пляменніка Веры Ермалаеўны. Той пабег на дапамогу дзеду, прагучаў сухі стрэл і хлопчык застаўся ляжаць на падлозе. На другі дзень хавалі на могілках маленькага Іванку і бацьку маёй субяседніцы, Ермалая, які памёр той ноччу ад пабояў.

Жудасны час назаўсёды застаўся ў памяці Веры Шлык. Нават сёння, калі прайшло больш за 80 гадоў, не сціхае боль у сэрцы жанчыны.

Час мінаў, мінула і фашысцкая навала, збеглі ўслед за гаспадарамі паліцаі ды нацыяналісты-«народнікі». Трэба было будаваць новае жыццё. Вера, так і не скончыўшы больш чым тры класы, пайшла працаваць у калгас – не было каму карміць і вучыць дзяўчыну. Потым сустрэла мужа, нарадзілі двух сыноў. У нялёгкай сялянскай працы жылі і гадавалі дзяцей. Муж быў партыйным актывістам, перадавіком, не адставала ад яго і Вера Ермалаеўна. Ветэран працы, яна і зараз не сядзіць без дзела – атрымаўшы кватэру ў паселку Акцябрскі, кожны дзень прыходзіць на родную сялібу: дагледзець гарод ды сад, прыбрацца ў хаце. Унукі і праўнукі завуць да сябе, але Вера Ермалаеўна назаўсёды звязаная з родным кутам – тут, на гэтым акрайчыку зямлі яе месца сілы, яе спадчына.

Андрэй ШЫДЛОЎСКІ 

Поделиться в: