Рассказываем историю бывшего колхоза “Мир”, располагавшегося некогда на территории Круглицкого сельсовета

Вяртаючыся да праекта «Бацькаўшчына», сення раскажам аб гісторыі былога калгаса «Мір», размешчанага калісці на тэрыторыі Кругліцкага сельсавета на землях, якія зараз належаць да ААТ «Чашніцкі аграсервіс».

Па звестках мясцовага краяведа, былога настаўніка Вяцерскай сярэдняй школы Тамары Хадасевіч, у кастрычніку 1944 года на тэрыторыі раёна былі адноўлены 146 сельгаспрадпрыемстваў. Тады ўзнавілі сваю дзейнасць гаспадаркі «Вятны» – у межах Вятна і Аўсянікаў, «Чырвоны ўсход» у межах Вяцера, «Будаўнік сацыялізма» у Блажэўшчыне, а таксама яшчэ сем іншых у навакальных вёсках. Не было трактароў і машын, не хапала коней і інвентара.

Аб тым, як пачыналася мірнае жыцце ўспамінала жыхарка вескі Кавельшчына Анфіса Шчарбінская: «Аб заканчэнні вайны нам паведаміў брыгадзір Сяргей Фёдаравіч Кавалеўскі 10 мая 1945 года, калі мы, чалавек 15, ускопвалі рыдлёўкамі калгаснае поле за вескай Баркі, каб пасеяць хоць колькі сотак яравога ячменю. Нашай радасці не было канца: мы і плакалі, і скакалі, і абдымаліся, і спявалі» .

Да 1947 года у калектыўныя гаспадаркі, раскінутыя вакол Вяцера, дзяржава перадала 20 валоў, 50 кароў, 15 выбракаваных з арміі коней. Вятненская МТС, якая знаходзілася ў Чарэі, дапамагала калгасам тэхнікай. За десяць гадоў з 1950-га мясцовыя калгасы былі паступова аб’яднаныя вакол «Чырвонага ўсхода» .

У 1960-м прадпрыемства перайменавалі ў калгас «Мір», які у гэтым жа годзе атрымаў першыя тры камбайны. Вёска, як і бліжэйшыя населеныя пункты, перажывала свой росквіт, сяляне перавыконвалі планы па нарыхтоўцы збожжа, мяса і малака. На 1800 га вырошчвалі жыта і лён, было каля 400 галоў буйной рагатай жывёлы, разводзілі таксама свіней, птушку, авечак ды трусоў. У гэты час за кошт уласных сродкаў у Вяцеры ўзвялі сельскі клуб, ФАП, школу, памяшканне канторы. Лепшыя працаўнікі прымалі ўдзел у ВДНГ ў Маскве, атрымлівалі высокія дзяржаўныя ўзнагароды. Адным са знакамітых людзей района быў жывёлавод з вёскі Баркі Аркадзій Шчарбінскі, які неаднаразова прадстаўляў калгас на выстаўцы ў Маскве.

У 1968 годзе аднавілі машынна-трактарны парк, упершыню з’явіліся у гаспадарцы колавыя трактары – МТЗ-50, бартавыя машыны ГАЗ-63. Да сярэдзіны 80-х, калі старшынёй быў Іван Нарушэвіч, удвая павялічылася колькасць буйной рагатай жывёлы, каля трох с паловай тысяч складала пагалоўе свіней. Была праведзена меліярацыя забалочаных зямель, у выніку чаго плошча раллі павялічыліся на 100 га. Пабудавалі калгасную сталовую, КБА, чатыры двухпавярховыя дамы, запрудзілі штучны вадаём паміж вёскамі Горы і Вяцера. Машынна-трактарны парк налічваў на канец 1985 года больш за 50 трактароў, дзясятак камбайнаў, 20 аўтамашын.

Напрыканцы 80-х калгас «Мір» узначальваў Уладзімір Казунка, пад час працы якога былі ўведзены ў эксплуатацыю дзіцячы садок, лазня, рэканструявана памяшканне канторы. Узраслі надоі малака ад каровы. Сярод лепшых аператараў машыннага даення ў раёне была адзначана тады Зоя Максімовіч.

У наступныя гады гаспадарка працягвала развівацца, набывалася новая тэхніка, абнаўлялася вытворчая база. Але перабудова і цяжкасці першага дзесяцігоддзя незалежнасці паступова прывялі да спаду темпаў росту. Пачала з’язджаць у горад моладзь, стала нехапаць рабочых рук. У снежні 2000 года калгас «Мір» далучылі да саўгаса «Сабалі». Пазней землі адышлі да ААТ «Чашнікцкі аграсервіс». Зараз ужо работнікі акцыянернага таварыства шчыруюць на зямлях, з якімі звязана слаўная гісторыя самаадданай працы былых пакаленняў. А помнікамі дасягненням вяскоўцаў засталіся ФАП, клуб і магазін, якія і дагэтуль існуюць у населеным пункце.

Андрэй ШЫДЛОЎСКІ


Фото из личного архива Тамары Ходосевич

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Как сформировать коллективный иммунитет

Ноябрь подходит к концу, а значит, что осталось совсем немного времени, чтобы «запастись» иммунитетом и…

8 часов ago

Приходите на прием

25 ноября 2024 года с 11.00 до 12.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального…

9 часов ago

Выборы Президента Республики Беларусь – очень важное и судьбоносное решение для всех граждан нашей страны

По словам председателя Чашникского районного отделения Белорусской партии «Белая Русь» Людмилы Головешко, за годы независимости…

9 часов ago

Трижды за неделю в Беларусь пытались незаконно ввезти пули для стрелкового оружия

Белорусскими таможенниками за неделю установлено три факта незаконного ввоза в Беларусь пуль для стрелкового оружия.…

11 часов ago

Правила использования печного отопления

Печь всегда считалась «сердцем дома» и сейчас без нее сложно представить дом в деревне. Ведь…

13 часов ago

О том, как развивается туристический потенциал Чашниччины

Туристический потенциал у Чашникского района большой. Здесь находится более ста памятников, четырнадцати из которых присвоен…

14 часов ago