21.12.2024
Единый день голосования Общество

“Ад улады мы чакаем выніку. Менавіта для гэтага яе выбіраем”

  • 21 января, 2024
  • 1 min read
“Ад улады мы чакаем выніку. Менавіта для гэтага яе выбіраем”

25 лютага мы павінны абраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Мы спыталіся ў нашых землякоў пра тое, з якім настроем яны пойдуць на ўчасткі і якіх вынікаў чакаюць ад выбараў. Расказвае Галіна Ламач з Сяльца:

– Я з таго пакалення, калі выбары народных дэпутатаў былі сапраўдным святам для людзей як у горадзе, так і на вёсцы. Памятаю, як урачыста, цэлымі сем’ямі, з выдатным настроем мы прыходзілі на выбарчыя ўчасткі.

Многае змянілася з тых часоў, але настрой у гэты дзень, як і трыццаць гадоў таму, па-ранейшаму святочны. І, як і раней, адчуваеш вялікую адказнасць за будучыню краіны, якая залежыць ад зробленага табой выбару.

Гэта ж вельмі важна, каб ва ўладу былі абраныя людзі ад зямлі, якія ведаюць клопаты простых грамадзян. Хочацца не згубіць тое, што пабудавалі за гады незалежнасці, захаваць сацыяльную накіраванасць дзяржавы, уважлівыя адносіны да чалавека працы.

Калі размаўляю з прадстаўнікамі ўлады на розных узроўнях, заўсёды бачу водгук, глыбокае веданне кіраўнікамі праблем, якія ўзнікаюць. Спадзяюся, такім жа, кампетэнтным і арыентаваным на людзей, будзе і новы склад дэпутацкага корпуса. Бо мы, простыя выбаршчыкі, чакаем ад нашых прадстаўнікоў за высокімі трыбунамі якаснай працы. Жадаем, каб Беларусь, як і раней, заставалася мірнай, паспяховай і стабільнай. А гэта значыць – будуць шчасліва жыць людзі, будуць вырашацца паўсядзённыя пытанні. Такія, напрыклад, як рамонт дарогі ў нашым населеным пункце. Ад улады мы чакаем выніку, менавіта для гэтага яе абіраем.

Андрэй ШЫДЛОЎСКІ

Поделиться в: