21.12.2024
Важное Общество

Не один десяток лет Регина Мазаник имеет статус старейшины деревни Забоенье и является народным избранником

  • 12 мая, 2023
  • 1 min read
Не один десяток лет Регина Мазаник имеет статус старейшины деревни Забоенье и является народным избранником

Прыехаўшы ў вёску Забаенне Чашніцкага раёна, дом дэпутата і старэйшыны Рэгіны Мазанік знаходзіш з першага разу і без падказак. Хата вясковая, звычайная, але затое якая светлая, чыстая і дагледжаная: ярка пафарбаваная ліштва, кветкі вакол. Адразу відаць, што тут жыве сапраўдная гаспадыня.

А як можа быць па-іншаму? Матуля выхоўвала Рэгіну Фёдараўну адна, і дзяўчынцы рана прыйшлося выпра­баваць увесь цяжар вясковай працы. І да яе наша гераіня звыклая, сама расказвае і ўсміхаецца: «У хаце і на падворку магу зрабіць усё, толькі вось за плугам хадзіць не прызвычаілася».

Ужо гадоў дваццаць як Рэгіна Ма­занік яшчэ і законна абраная на сяле ўлада: адмаўлялася было спачатку, ды аднавяскоўцы падтрымалі, і стала дэпутатам Красналуцкага сельскага Савета дэпутатаў і старэйшынай. Хто як не яна, ураджэнка Забаення, лепш за ўсіх ведае і вёску сваю, і яе прабле­мы. А значыць, можа дапамагчы іх вырашыць.

Толькі адзін год з 20-ці апошніх старэйшынай пабыў іншы вясковец, ды не вытрымаў. «Трэба ж і ўлік па­галоўя хатняй жывёлы весці, і наконт камбайна дамовіцца, каб агароды прыбраць, і пра занесеную дарогу ўла­дам нагадаць. А мужчыне калі гэтым займацца? У яго праца сур’ёзная, цяж­кая. А я тут, на месцы – сацработнікам да пенсіі была, мне прасцей», – кан­статуе Рэгіна Фёдараўна.

Падыход да грамадскай нагрузкі ў Рэгіны Мазанік гаспадарскі, але ар­ганізоўвае яна аднавяскоўцаў больш сваім прыкладам. Яе сядзіба адна з са­мых прыгожых у вёсцы, плот новень­кі. На яе і іншыя раўняюцца. Вось, дапусцім, трэба было адрамантаваць студню, дык разам з вясковымі, тала­кой усё ў парадак прывялі, не чакаю­чы чыёйсьці дапамогі.

Ёсць, вядома, такія праблемы, калі без падтрымкі не абыдзешся: бывае і прадуктаў у аўтакраме бракуе, і даро­гу ўзімку да вёсачкі, якая згубілася сярод лясоў, не заўсёды знойдзеш. Але тут дэпутат увесь час на сувязі з сельвыканкамам, старшыня Наталля Іонікава ніводнай просьбы без раз­гляду не пакідае, дапамагае вяскоў­цам у іх паўсядзённых турботах.

У Рэгіны Мазанік і грамадскіх, і асабістых клопатаў хапае. Цяпер, як дзеці падраслі, праблем паменш, але ўсё роўна і жывёлу з мужам удвух га­дуюць, і на падворку завіхаюцца. Яна ўжо на заслужаным адпачынку, але яшчэ тры гады адпрацавала, абслу­гоўваючы пажылых і нямоглых вя­скоўцаў. І муж таксама на пенсіі трэці год працуе ў лясгасе. Разам выхавалі чацвёра дзяцей, ва ўсіх ужо свае сем’і. Восем унукаў збіраюцца на святы у родную хату.

На такіх, як муж і жонка Мазанікі, трымаецца не толькі вёска, але і ўся наша краіна. І да таго часу, пакуль улада народа застаецца прынцыпам дзяржавы, будзе жыць зямля, будуць жыць на ёй мірныя, працавітыя і сва­бодныя людзі.

Андрэй ШЫДЛОЎСКІ

Поделиться в: