21.12.2024
Беларусь помнит Общество

Патриотическое воспитание: школьники из Иванска посетили памятные места Чашниччины

  • 20 сентября, 2022
  • 1 min read
Патриотическое воспитание: школьники из Иванска посетили памятные места Чашниччины

Напярэдадні Дня народнага адзінства вучні і педагогі Іванскай школы наведалі памятныя месцы Чашніччыны.

Гістарычная памяць адыгрывае значную ролю ў выхаванні пад­растаючага пакалення. Упэўнены ў гэтым настаўнікі Іванскай школы. Таму да самага маладога дзяржаў­нага свята прымеркавалі экскурсію ў вёску Зарэчная Слабада.

Месца выбралі невыпадкова: менавіта тут у лютым 1942 года нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі жыхароў Чашніцкага гета. Колькасць ахвяр перавысіла 1800 чалавек. Хлопцам і дзяўчатам расказалі пра трагічныя падзеі, якія адбыліся на полі за вёскай, нага­далі, што Вялікая Перамога была б немагчымай без адзінства нашага народа ў барацьбе з ворагам.

Усе разам усклалі кветкі да помніка і ўшанавалі памяць за­гінуўшых хвілінай маўчання, па­цвердзілі намер захоўваць самую галоўную заваёву – незалежнасць Радзімы.

Галіна ЖУКАВА

Поделиться в: