21.12.2024
Новости Общество

Міхаіл Савіцкi. «Даў слова пісаць пра вайну»

  • 3 марта, 2022
  • 1 min read
Міхаіл Савіцкi. «Даў слова пісаць пра вайну»

У студзені 100 гадоў споўнілася з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака Міхаіла Савіцкага, творчасць якога суадносяць перш за ўсе з тэмай Вялікай Айчыннай вайны. Miхаіл Андрэевіч прайшоў яе ад пачатку i да канца, перанёс на палатно ўбачанае з усёй энергіяй сваей магутнай творчай душы.


М. A. Caвіцкі назаўжды ўвайшоў у гісторыю Беларусі як найвялікшы майстар мастацтва сучаснасці, вядомы педагог i грамадскі дзеяч.
Жывапісная спадчына Савіцкага налічвае каля тысячы карцін. Адна трэць з ix прысвечана гісторыі нашай краіны.
Да юбілею майстра была прымеркавана гадзіна знаёмства «Даў слова пісаць пра вайну», якая адбылася ў Кашчынскай сельскай бібліятэцы для вучняў старэйшых класаў Кашчынскай дзіцячага садка-сярэдняй школы.
Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з біяграфіяй мастака, яго творчасцю. З дапамогай інтэрактыўнай дошкі прысутныя змаглі пабываць на віртуальнай экскурсіі ў галерэі Міхаіла Савіцкага. Трэба адзначыць, што ўбачыць выставу работ мастака могуць усе жадаючыя: на сайце Чашніцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы наведвальнікам прапанавана інтэрактыўная галерэя «Mixaіл Савіцкі. Спадчына».

Варвара ЮРКЕВІЧ.

 

Поделиться в: