Да Года гістарычнай памяці была прымеркавана краязнаўчая экскурсія «Мы ў памяці захоўваем простыя імёны»
Да Года гістарычнай памяці была прымеркавана краязнаўчая экскурсія «Мы ў памяці захоўваем простыя імёны», падчас якой вучні 3 «А» сярэдняй школы №4 г. Чашнікі прайшлі па памятных мясцінах разам з супрацоўнікам дзіцячай бібліятэкі.
Маршрут пачалі з вуліцы Савецкай райцэнтра, дзе дзеці наведалі Алею Герояў Савецкага Саюза, помнік воінам-вызваліцелям, брацкую магілу савецкіх воінаў і партызан. Пабывалі і на пляцоўцы з гісторыка-геаграфічнай картай Чашніцкага раёна, дзе школьнікам распавялі пра дом купца Гурэвіча, усталяваныя сучасныя арт-аб’екты — друкаваны станок і раскрытую кнігу, — вядомага палітычнага дзеяча М. І. Дземянцея.
Варвара ЮРКЕВІЧ.