Ні дня без песні не обыходзіцца калектыў «Прасніца»

Без калектыву «Прасніца» Іванскага Дома фальклору не обыходзіцца ні адно мерапрыемства не толькі мясцовага, але і раеннага маштабу. Іх душэўныя песні ствараюць атмасферу свята. І падчас нашай сустрэчы з кіраўніком Аляксандрам Мінчуковым вялася падрыхтоўка да канцэртных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню работнікаў аграпрамысловага комплексу. Запланаваны музычныя віншаванні на малочна-таварных фермах. І тут без творчага калектыву самадзейных артыстаў не абысціся.     

Больш за 30 гадоў таму створаны калектыў «Прасніца», 23 з іх ён носіць званне «народны». Удзельнікаў аб’ядноўвае цікавасць да адраджэння і захавання фальклорнай спадчыны чашніцкай зямлі. Менавіта таму асаблівая ўвага надаецца вывучэнню і аднаўленню рэгіянальных свят і абрадаў.

Штогод рыхтуюцца і праводзяцца абрады: «Калядкі», «Зажынкі», «Дажынкі», «Вялік-дзень», «Шчодры вечар, святы вечар», «Масленіца», святы народнага календара: «Блінная нядзеля», «Першая баразда», «Купалле», «Яблычны Спас», «Саракі», «Вадохрышча». Абрады «Зажынкі» і «Дажынкі», свята «Першая баразда» заўседы праводзяцца з удзелам працаўнікоў сельскагаспадарчай прамысловасці.

Актыўны ўдзел у правядзенні свят народнага календара «Саракі», «Яблычны Спас», абрадаў «Калядкі», «Вялікдзень», «Шчодры вечар, святы вечар» прымаюць вучні Іванскай дзіцячы сад-сярэдняй школы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі фальклорнага дзіцячага калектыву «Спадарожнік».
Песенны рэпертуар «Прасніцы» ўключае абрадавыя і беларускія народныя песні. Самадзейныя артысты выконваюць гумарыстычныя прыпеўкі, танчаць забытыя танцы сваіх продкаў, такія як «Сорыца», «Кадрыль», «Полька сялецкая». Дарэчы з танцам «Сорыца» і беларускімі народнымі песнямі калектыў у мінулым годзе выступаў на фальклорным песенным шоу «Спявае Беларусь», якое трансліравалася на тэлеканале «Беларусь 3».
Зараз з-за пандэміі «Прасніца» менш выязджае на конкурсы. Прызвычаіліся ўдзельнічаць онлайн. Зусім нядаўна падрыхтавалі і правялі святочны абрад «Рагатка» ў сучаснай інтэрпрэтацыі, але за аснову ўзялі традыцыйную нацыянальную гульню. Матэрыял адпраўлены, засталося дачакацца вынікаў.
Як сцвярджае кіраўнік Аляксандр Мінчукоў, вынік — не галоўнае. Самае важнае для калектыву сумесная праца, якая прыносіць задавальненне ўсім удзельнікам. Для іх асноўнае — выступаць для людзей, спяваць песні. Без музыкі і песень творчым людям немагчыма жыць.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

По стране активно идет благотворительная акция «Наши дети»

С подарками и поздравлениями в доме семейного типа в Чашниках сегодня побывали заместитель председателя Витебского…

8 часов ago

В Чашниках и Новолукомле прошли торжественные богослужения

Христиане Беларуси празднуют один из важнейших праздников - Рождество Христово по календарю католической конфессии. В…

9 часов ago

Чашниччину с рабочим визитом посетила заместитель председателя Витебского облисполкома

Чашниччину с рабочим визитом посетила заместитель председателя Витебского облисполкома Анжелика Никитина. Она ознакомилась с экономическими…

12 часов ago

Виктор Азарёнок о республиканской благотворительной акции «От всей души»

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктор Азарёнок поделился мнением о республиканской благотворительной акции…

14 часов ago