21.12.2024
Важное Общество

Каму парадак не па душы

  • 15 августа, 2021
  • 0 min read
Каму парадак не па душы

Здавалася б, і сапраўды, хто ж будзе супраць таго, каб жыць у спрыяльных умовах. Прыемна, калі вакол прыгажосць і парадак, радуюць вока кветкавыя клумбы, малыя архітэктурныя формы.
Правы будзеце, далёка не кожнае домаўладанне можа пахваліцца мноствам кветкавых кампазіцый ды наяўнасцю адметных вырабаў.


Большасць жыхароў абмяжоўваецца ўтрыманнем агароджы ў належным стане, абкосам пустазелля.
А вось тое, што мы сфатаграфавалі ля д. № 12 па вуліцы Меліяратыўнай у райцэнтры, ніяк у паняцце добраўпарадкаванне не ўкладваецца. І выклікаць можа толькі абурэнне. Гляньце, шаноўныя чытачы, на здымак, зроблены два дні таму. Дом агароджаны, і даволі дабротна. А вось бур’ян у паўроста чалавека — поўная яму супрацьлегласць. Ды і плошчы той касіць з дзясятак метраў квадратных, што невялікіх намаганняў патрабуе, пра фінансавыя затраты і ўвогуле гаварыць не прыходзіцца.
Толькі вось такі не добраўпарадкаваны па гэтай вуліцы не адзін згаданы дом. Такая ж карціна на прысядзібных участках дамоў №13 і 19.
Што перашкаджае гаспадарам навесці парадак, можна толькі здагадвацца. Ці чакаюць, калі адпаведныя службы выкарыстаюць прымусовыя меры ўздзеяння?

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *