Калі вы спрабуеце пісаць гумарэскі, байкі, фельетоны, жарты і іншыя сатырычныя творы, то прымайце ўдзел у літаратурным конкурсе
Калі вы спрабуеце пісаць гумарэскі, байкі, фельетоны, жарты і іншыя сатырычныя творы, то прымайце ўдзел у літаратурным конкурсе, пры-свечаным 80-годдзю адзінага дзяржаўнага выдання сатыры і гумару — часопіса «Вожык». Работы трэба да-слаць да 1 верасня на электронны адрас выдання або паштовы, указаўшы прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння і хатні адрас, кантактныя даныя. Падвя-дзенне вынікаў – на Дні беларускага пісьменства ў г. Капылі Мінскай вобласці 5 верасня. Аўтарам лепшых твораў будзе прадстаўлена магчымасць выступіць на свяце. Пераможцаў надрукуюць у «Вожыку», узнагародзяць граматамі выдавецкага дома «Звязда», дыпломамі Мінскага гарад-скога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, памятнымі сувенірамі.
Памятайце, што ў мэтах прапаганды роднай мовы конкурсныя работы прымаюцца да разгляду толькі на беларускай мове.
Варвара ЮРКЕВІЧ.