Выраб ручной работы — гэта выдатны падарунак кожнаму. Ён, несумненна, пакіне пазітыўныя эмоцыі і цеплыню, паколькі ў кожным ёсць «душа». А любоў майстра да творчасці, яго захопленасць робіць выраб па-сапраўднаму жывым і непаўторным. Вось і работнікі Чашніцкага Дома рамёстваў кожны раз радуюць нас сваімі цудоўнымі творамі.
Наведаліся і мы ў гэту ўстанову, каб даведацца, чым парадуюць майстры чашнічан і гасцей раёна на фестывалі Цяпінскага.
Дырэктар Дома рамёстваў Галіна Уладзіміраўна Шынкевіч з задавальненнем падзялілася інфармацыяй.
Абавязкова будзе выстава саломапляцення, дзе лепшыя свае работы пакажуць Тэрэса Альфонсаўна Худзякова, Валянціна Барысаўна Атрашкевіч, Зінаіда Сяргееўна Елісеева.
Убачым аб’ёмныя керамічныя вырабы. Іх можна будзе набыць кожнаму. Майстры раскажуць, што такое кераміка, дзе бяруць для яе матэрыял, як апрацоўваюць.
Запросіць усіх і этнаграфічная экспазіцыя артэфактаў “Мае вытокі”, дзе будуць прадстаўлены Васіль Цяпінскі (лялька), прылады працы тых часоў, іншыя рэчы.
Чакаецца на свяце і ткацкі станок, супрацоўнік з задавальненнем падзеліцца сваімі ўменнямі і ведамі па стварэнні паясоў.
Г. У. Шынкевіч запрашае на аўтарскую выставу жывапісу «З-пад пэндзля мастака», дзе кожны зможа акунуцца ў побыт нашых продкаў.
Да касцюміраванага шэсця-паказу «Гісторыя майго краю» таксама падрыхтавалі-ся. Работнікі прадставяць рэканструкцыю жаночага адзення Віцебскай губерні 1700 года, абапіраючыся на матэрыялы кнігі «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны».
Супрацоўнікі Дома рамёстваў запрашаюць усіх наведаць пляцоўку ўстановы падчас фестывалю.
Мы яшчэ раз упэўніліся, што беларусы — вельмі працавітая, багатая сваімі традыцыямі нацыя. Трэба толькі адчуць усю прыгажосць і каларыт нашай культуры — дакрануцца да гэтых скарбаў сэрцам. А ў Доме рамёстваў іх беражліва захоўваюць, каб не забываліся, што мы — беларусы. рацоўнікі Дома рамёстваў запрашаюць усіх наведаць пляцоўку ўстановы падчас фестывалю.