21.12.2024
Новости Общество

Васіль Цяпінскі – сын зямлі чашніцкай

  • 24 мая, 2021
  • 1 min read
Васіль Цяпінскі – сын зямлі чашніцкай

Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) (каля 1540-1603) – беларускі пісьменнік, прадаўжальнік кнігадрукарскіх і асветніцкіх традыцый Ф.Скарыны, філосаф і таленавіты перакладчык эпохі Рэфармацыі. Нарадзіўся ў вёсцы Цяпіна нашага раёна. Яго бацькі належалі да шляхецкага роду. 

Месца навучання В. Цяпінскага невядома. Але ён быў надзвычай адукаваным і таленавітым, бо толькі такія людзі маглі брацца за пераклады Бібліі. Жонка Васiля Цяпiнскага, Соф’я Данілаўна, паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. За час сумеснага жыцця ў іх нарадзіліся тры сыны: Абрам, Табіяш і Канстанцін. Васiль Цяпiнскi меў радавы маёнтак Цяпіна, спадчынныя і набытыя ўладанні ў Менскім, Лідскім, Ашмянскім, Віленскім паветах.

У 60-х гадах ХVІ стагоддзя Васіль прымаў удзел у Інфлянцкай вайне, служыў таварышам коннай роты аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага. Таксама даследчыкі высветлілі, што ў пачатку 1570-х гадоў кнігавыдавец жыў у Вільні, служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, які падтрымліваў рэфармацыйны рух, кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць.

З творчай спадчыны В. Цяпінскага захавалася рукапісная «Прадмова» да «Евангелля», адна старонка «Катэхізіса». Няпоўны пераклад Евангелля з аўтарскімі каментарыямі знаходзіцца ў Санкт-Пецярбурзе, у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы. Яны былі выдадзены ва ўласнай друкарні В.Цяпінскага. Асноўная мэта выданняў – служыць праўдзе і свайму народу. У поўны голас заявіў наш зямляк пра неабходнасць развіцця пісьменства, літаратуры і навукі на матчынай мове.

Сябраваў з Сымонам Будным і надрукаваў яго творы «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» у 1562 годзе ў Нясвіжы.

У канцы жыцця Цяпiнскi, відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 г. Полацкі суд разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прада-дзены ім на пакрыццё выдаткаў, звязаных з кнігадрукаваннем.
Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымi братамi на пачатку 1600 г. ужо ў сталым узросце з-за маёмасці.

Гонар і слава Васілю Цяпінскаму, бо дзякуючы такім людзям сёння мы маем магчымасць чытаць па-беларуску, шанаваць свае нацыянальныя традыцыі і звычаі.

Ірыны Салаўёва.

 

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *