На цэнтральнай плошчы аграгарадка Новая Зара таксама разгарнулася летняя чытальная зала.
Супрацоўнікі Кашчынскай сельскай бібліятэкі і мясцовага культурна-спартыўнага цэнтра правялі акцыю «Чытаем па-беларуску». У гэты дзень у мястэчку гучала самабытная, мілагучная і ласкавая беларусская мова ў вершах і песнях. Гасцям, што завіталі да бібліятэкараў, спачатку былі прапанаваны карткі з перакладам слоў з рускай мовы на беларускую. Удзельнікі павінны былі ўзгадаць, што гэта за «кветкі па-беларуску». Арганізатары мерапрыемства расказалі пра творчасць паэтаў-землякоў, зачыталі некаторыя сачыненні. Кожны з прысутных таксама меў магчымасць прадэкламаваць любімы твор і атрымаць за гэта салодкі пачастунак. Трэба адзначыць, што даволі цікавая літаратура была прадстаўлена на выставе «Добры дзень, кніжка беларуская».