Як паведамлялася раней, у гэтым годзе спаўняецца 480 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка Васіля Цяпінскага.
На мінулым тыдні ў намесніка старшыні райвыканкама І. Ф. Сыроўчанкі адбылася чарговая нарада па падрыхтоўцы да фестывалю ў гонар асветніка. Упачатку прааналізавалі выкананне тых даручэнняў, якія даваліся на папярэдняй нарадзе.
У выніку абмеркавання былі зацверджаны лагатып і эмблема фестывалю да юбілею Васіля Цяпінскага. Аб гэтым – у наступных нумарах газеты.
Працягваецца работа па распрацоўцы і выкананню дрэва роду славутага земляка, па выкананню макета сядзібы асветніка, падрыхтоўцы сцэнарыя адкрыцця крыніцы ў вёсцы Цяпіна.
Яркім момантам свята абяцае стаць Рыцарскі турнір, які ўпершыню плануецца правесці на чашніцкай зямлі.
Футболкі, бейсболкі, сувенірная прадукцыя з лагатыпам нададуць каларыту дзеі, што будзе арганізавана ў Цяпіне.
Вырашана звярнуцца да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І. Ф. Мартынава і абласнога Савета дэпутатаў У. А. Ванкевіча аб прыцягненні спонсарскай дапамогі для падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў.
Міхаіл ДЗЕРАВЯГА.