Шмат цікавага пра жыццё i дзейнасць беларускага асветніка i гуманіста Васіля Цяпінскага даведаліся вучні адзінаццатых класаў сярэдняй школы № 2 горада энергетыкаў на мерапрыемстве «З народам i ўваскрэсну», арганізаваным супрацоўнікамі Новалукомльскай гарадской бібліятэкі. Прымеркавана яно было да 480-годдзя з дня нараджэння нашага славутага земляка.
Спачатку бібліятэкары правялі гістарычную даведку па старонкам жыцця ўраджэнца Чашніччыны. Затым навучэнцам прапанавалі паўдзельнічаць у гульні-віктарыне «Пісьменнасць». Хлопцы i дзяўчаты адказвалі на пытанні па розных тэматычных напрамках: кнігі, гісторыя пісьменнасці, асветнікі, Францыск Скарына i інш. За правільныя адказы каманды атрымлівалі балы. У выніку перамог 11 «А» клас. Інтэлектуалы ўзнагароджаны дыпломамі.
Варвара ЮРКЕВІЧ.