Дзень настаўніка намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №2 горада энергетыкаў Аксана Гарбунова сустракае з асаблівым настроем. За некалькі дзён да прафесійнага свята новалукамчанка адзначыла юбілей. Аксана Уладзіміраўна большую частку жыцця прысвяціла прафесіі педагога: 28 гадоў працуе ў вышэйназванай установе. Добра памятае, як упершыню прыйшла сюды жнівеньскай раніцай і пазнаёмілася са сваім будучым кіраўніком Антонам Іосіфавічам Шпілеўскім.
– Ён прыветліва паглядзеў на мяне, а потым запытаў: «Ну што, беларусачка, па-беларуску добра размаўляеш?». Я адказала на роднай мове, што гэту дысцыпліну ведаю добра. Антон Іосіфавіч усміхнуўся і мовіў: «Ну, тады і будзеш выкладаць беларускую», – успамінае Аксана Уладзіміраўна.
З таго часу шанаваць родную мову настаўніца навучыла многіх дзяўчат і хлопцаў. Усёй душой любіць Беларусь, і гэтым шчыра дзеліцца з кожным сваім вучнем.
– Я родам з Антаполля. Тое, што вырасла ў весцы, паспрыяла выбару будучай прафесіі: сельскія людзі больш размаўляюць паміж сабой па-беларуску. Паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, на філалагічны факультэт, які даволі паспяхова скончыла, – расказвае педагог.
Класным кіраўніком адзінаццатых класаў за дваццаць восем гадоў педагагічнай дзейнасці Аксана Гарбунова была двойчы. Яна з хваляваннем успамінае той час і ганарыцца, што нумар яе тэлефона і сёння ёсць у многіх выпускнікоў. Яны тэлефануюць, прыязджаюць на вечары сустрэч, расказваюць пра поспехі, раяцца з любімай настаўніцай.
Ды і сенняшнія вучні не менш паважаюць Аксану Уладзіміраўну за шчырасць. Педагог імкнецца знайсці падыход да кожнага, даволі цікава выкладае прадметы.
Трэба адзначыць, што А.У. Гарбунова падрыхтавала ўдзельнікаў алімпіяд. Напрыклад, у мінулым годзе поспехамі настаўніцу беларускай мовы і літаратуры парадавалі Вікторыя Пінчук і Вікторыя Хрокалава. Дзяўчаты на другім этапе рэспубліканскай алімпіяды занялі першыя месцы. Анастасія Кашко ўдзельнічала ў другім этапе малой раённай алімпіяды і таксама стала першай.
Юбілейны дзень нараджэння настаўніца адзначыла разам з самымі блізкімі. І, канечне, яе віншавалі вучні, якім яна прывіла павагу да роднай мовы, навучыла шанаваць спадчыну.
Сегодня, казалось бы, каждый владелец собак знает, что несет полную ответственность за своего питомца. Но…
Пожалуй, сегодня не встретишь ни одного приусадебного участка, где не растут хвойные деревья. В своем…
Як і абяцалі, вектар асвятлення работы супрацоўнікаў клуба змяняем. Яны, як вядома, асноўны рухавік жыцця…
А вы знали, что в Новолукомле есть ручные голуби? Во время командировки в город энергетиков…
Сохраняется динамика высоких темпов роста реальной заработной платы (113,0% в январе - октябре т.г.) и…