21.12.2024
Важное Новости Общество

Спачатку было слова…

  • 27 октября, 2019
  • 1 min read
Спачатку  было слова…

Шмат гадоў працуе настаўнікам у Красналуцкай школе Сяргей Іванавіч Ермаковіч. Выпускнік філфака Белдзяржуніверсітэта ўсё жыццё займаецца тым, што прывівае вучням любоў да роднага слова. Выкладае беларускую мову і літаратуру, імкнецца справу сваю рабіць годна. Працуе творча і плённа. Таму і вынікі адпаведныя.


Хлопцы і дзяўчаты з Красналук пастаянна прымаюць удзел у розных конкурсах. Пішуць сачыненні, вершы, уздымаюць у працах розныя тэмы. Настаўнік заўжды вучыць іх думаць, так бы мовіць, шырокімі катэгорыямі. Каб фарміравалі ўласны светапогляд, разумелі працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. А яшчэ – маглі выказаць думкі прыгожым словам. Гэта аснова асноў для любога культурнага і разумнага чалавека. Вядома ж, спачатку было слова…

– Працаваць з таленавітымі вучнямі – адно задавальненне, – адзначае педагог. – Вось, напрыклад,  Паліна Баркоўская. Вельмі здольная дзяўчына. Прымала ўдзел у конкурсе сачыненняў «Жанчыны на вайне», прысвечаным 75-й гадавіне вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У намінацыі «Гэта наша перамога» атрымала Дыплом III ступені на абласным этапе. Шмат часу на падрыхтоўку не было. Паліна напісала сачыненне-разважанне. Я толькі падказаў стылістычна падпрацаваць крыху – і ўсё. І вось такі вынік. Гэта наша агульная перамога.– Працаваць з таленавітымі вучнямі – адно задавальненне, – адзначае педагог. – Вось, напрыклад,  Паліна Баркоўская. Вельмі здольная дзяўчына. Прымала ўдзел у конкурсе сачыненняў «Жанчыны на вайне», прысвечаным 75-й гадавіне вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У намінацыі «Гэта наша перамога» атрымала Дыплом III ступені на абласным этапе. Шмат часу на падрыхтоўку не было. Паліна напісала сачыненне-разважанне. Я толькі падказаў стылістычна падпрацаваць крыху – і ўсё. І вось такі вынік. Гэта наша агульная перамога.Сяргей Іванавіч прызнаецца, што самы блізкі яму літаратар – Якуб Колас. Наш духоўны бацька. Гонар і сумленне беларускага народа. Менавіта творчасць дзядзькі Якуба з’яўляецца тым падмуркам, на якім можна фарміраваць уласны светапогляд. Вучаніца Красналуцкай школы Маргарыта Новік з дапамогай любімага настаўніка так і зрабіла. Як вынік – другое месца на рэспубліканскім этапе літаратурнага конкурсу «У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных». Сачыненне школьніцы мае назву «Імя тваё ў сэрцы мне думка напіша». З дапамогай твораў Коласа дзяўчына здолела перадаць хараство роднага краю.  – У сачыненні я хацела паказаць, што творчасць пісьменніка з намі па жыцці –  ад нараджэння да апошняга імгнення, – прызнаецца Маргарыта. –  Яна значная, глыбінная, неабходная нам, як паветра, як сонца. Яна натхняе, узвышае над будзённасцю, пабуджае шукаць ісціну.Яшчэ ў адным конкурсе прыняла ўдзел школьніца. Называўся ён «Прырода і лёсы людзей». І зноў  поспех! Спачатку адзначылі на раённым этапе, а потым прысудзілі другое месца на абласным. На гэты раз у аснове працы была творчасць Лесі Украінкі. Сяргей Іванавіч Ермаковіч па праву ганарыцца такімі вынікамі.

Значыць, не дарэмна прывівае вучням любоў да роднага слова. Ёсць плён. Сам педагог піша вершы. Па-сапраўднаму любіць справу, якой займаецца столькі год. Ён апантаны. Хай і надалей красналуцкія вучні і іх настаўнік праяўляюць сябе на раённым, абласным, рэспубліканскім узроўнях! Хай сумесная праца заўжды будзе плённай! 

З першых вуснаў

С.І. Ермаковіч, настаўнік беларуской мовы і літаратуры Красналуцкай ДССШ.
– Хачу падзякаваць добрым людзям, якія дапамагаюць у паўсядзённай працы. Жана Сяргееўна Іўко, Наталля Уладзіміраўна Бурмак, Таццяна Алегаўна Корбан – шаноўныя калегі шмат зрабілі дзеля таго, каб мы бралі ўдзел у конкурсах, праявілі сябе. Галоўнае – паверыць у свае сілы.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

 

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *