Шчасце, здабытае працай

96 гадоў жыве на белым свеце Зінаіда Сцяпанаўна Дубінец з вёскі Казаноўка. І дагэтуль не перастае працаваць. Маладзейшыя вяскоўцы  назіраюць, як бабуля бульбу капае ці на градках завіхаецца, і знаходзяцца пад ураджаннем. Нават у рэдакцыю патэлефанавалі і папрасілі прыехаць у госці да працавітай суседкі.

Зінаіда Сцяпанаўна Дубінец з вёскі Казаноўка сваім сталым гадам у палон не здаецца.

Зінаіда Сцяпанаўна нас сустрэла на парозе ўласнай хаты і рукамі развяла:
— Што пра мяне пісаць? Я з маленства працавала. Па-іншаму ніколі не жыла. Пакуль дазваляе здароўе, буду шчыраваць на падворку.
Разам з бабуляй Зінай жыве яе дачка Ніна. Даглядае маці, дапамагае па гаспадарцы. Нядаўна выкапалі бульбу. Сотак дваццаць было — не меней. Добры ўраджай агародніны сабралі. Буракі, капуста, морква — зімаваць будзе с чым. Летам хапала і агуркоў, і памідораў. І ўсё робяць маці з дачкой уласнымі сіламі. Дапамогі не просяць.
— Курэй трымаем, астатнюю жыўнасць звялі, — заўважае Зінаіда Сцяпанаўна. — Быў час, калі і кароўка на падворку была, і свінні. Гаспадара майго даўно няма. А без мужчынскай рукі цяжка жывёлу гадаваць.
За сваё жыццё бабуля нагаравалася нямала. Родам са Свячы, што ў Бешанковіцкім раёне. Яшчэ да вайны пачала працаваць у калгасе. Потым прыйшлі немцы… Перажыла разам з вяскоўцамі страшны перыяд акупацыі. Не раз, прызнаецца, магла загінуць. І міна ўзрывалася побач з дзяўчынай, і на холадзе ледзь не акалела… Пра ваенныя гады не любіць успамінаць Зінаіда Сцяпанаўна. Бо адразу слёзы наварочваюцца.
А ў Казаноўцы яна аказалася па той прычыне, што выйшла замуж. Так і пераехала ў наш раён. Працавала, вядома ж, у сельскай гаспадарцы. Была рабочай на палявых работах, кароў на ферме даіла. Усё звычайна для тых часоў. Вырасцілі з мужам дачку і сына. Зараз у 96-гадовай бабулі не толькі праўнукі ёсць, а нават прапраўнукі. Чым яна вельмі ганарыцца.
— Доўга жыву, шмат чаго пабачыла на сваім вяку, — кажа жыхарка Казаноўкі. — Жыву за сябе і за тых, каго згубіла вайна.

Чарговую восень сустрэла бабуля Зіна. І ўсё завіхаецца, няма ёй спакою. На здароўе не любіць скардзіцца. Яна проста любіць жыць і працаваць. Мо і не так рупліва, як раней. Але па-ранешаму плённа.
Шчасце яе здабыта ў працы. Лепш і не скажаш.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Компенсация морального вреда, причиненного несовершеннолетнему

Сегодня, казалось бы, каждый владелец собак знает, что несет полную ответственность за своего питомца. Но…

16 часов ago

Как ухаживать за хвойными растениями на своем участке

Пожалуй, сегодня не встретишь ни одного приусадебного участка, где не растут хвойные деревья. В своем…

17 часов ago

Про работу Антопольевского сельского клуба рассказала его заведующая Галина Пашкевич

Як і абяцалі, вектар асвятлення работы супрацоўнікаў клуба змяняем. Яны, як вядома, асноўны рухавік жыцця…

18 часов ago

Птицы на ладони: в Новолукомле голуби совсем не боятся есть с рук людей

А вы знали, что в Новолукомле есть ручные голуби? Во время командировки в город энергетиков…

20 часов ago

Сохраняется динамика высоких темпов роста реальной заработной платы

Сохраняется динамика высоких темпов роста реальной заработной платы (113,0% в январе - октябре т.г.) и…

21 час ago