Зусім нядаўна свет пабачыла ілюстраванае выданне вядомага ў раёне і за яго межамі фатографа-аматара Сяргея Лебедзева з Новалукомля “Чашникский район”. З задавальненнем гартаю – на яго старонках шмат цікавага пра гістарычнае мінулае нашага краю і побыт чашнічан, сенняшні дзень руплівых жыхароў, занятых стваральнай працай.
Зацікавіць яно як саміх чашнічан, так і нашых гасцей, аматараў падарожнічаць. Ужо на першых старонак выдання аўтар апавядае пра шматлікія славутыя мясціны нашага краю, сорак пяць з іх абазначаны на карце раёна з указаннем населеных пунктаў, дзе яны знаходзяцца. Падарожнікам якраз тое, што трэба. Тут і каменны хрэст ля Дзямідавіч, батанічны заказнік “Саснягі”, і рэшткі сядзібы Валадковічаў у Іванску, памятны камень В. Цяпінскаму ў Цяпіне, і Брацкая магіла ў Чашніках, помнік воінам-інтэрнацыяналістам у Новалукомлі, мемарыяльны комплекс “Вішанькі”… “Па раёне праходзяць некалькі турыстычных машрутаў. Асноўны з іх – “Залатая чаша” пралягае па славутасцях краю: Белая царква, Змееў камень, старадаўнія гарадзішчы і курганы, Святая крыніца, возера Лукомльскае, Храм Ператварэння Божага ў Чашніках, Чашніцкі гістарычны музей, Чарэйская царква і другія” , – піша Сяргей Лебедзеў.
Нямала матэрыялаў расказваюць пра жыццё ў часы Вялікай Айчыннай вайны, намаганнях жыхароў Чашніччыны захаваць гістарычнае мінулае, увекавечыць подзвіг народа. Падаюцца звесткі пра Герояў Савецкага Саюза, ураджэнцах нашага раёна, поўнага кавалера ордэна Славы Паўла Барадаўку.
Пэўнае месца аўтар удзяляе знакамітым людзям Чашніччыны, удастоеным высокіх узнагарод, якія тварылі і твораць гісторыю нашага краю, жыццёвы шлях якіх – прыклад адданасці роднай зямлі. Сярод іх асветнік і першадрукар Васіль Цяпінскі, бацька сусветна вядомага вучонага Жарэса Алфёрава Іван Алфёраў, паэты, пісьменнікі Янка Журба, Рыгор Рэлес, Генадзь Пашкоў, Алесь Шашкоў, мастакі Вольга Дзёмкіна і Аляксандр Казлоўскі, дзяржаўны дзеяч Мікалай Дземянцей,народны майстар разьбы па дрэве Ганна Асіпкова, чэмпіёнка і неаднаровы прызёр Паралімпійскіх гульняў Лідзія Графеева і многія іншыя.
Яркія фотаздымкі, падмацаваныя інфармацыйным матэрыялам, дапамагаюць стварыць уяўленне пра тое, чым жывуць чашнічане сёння, як старанна працуюць і як умеюць з густам адпачываць.
Пэўная заканамернасць ёсць і ў тым, што шмат увагі на старонках выдання Сяргей Лебедзеў надае стварэнню ўмоў для развіцця дзяцей і молодзі – ім працягваць лепшыя традыцыі зямлі чашніцкай.
Ну і, канечне, уражвае майстэрства аўтара перадаць сродкам фотаздымка прыгажосць прыроды роднага краю, у звычайным убачыць незвычайнае.
Адным словам, цікаўцеся, не пашкадуеце.
Міхаіл ДЗЕРАВЯГА.