3 студзеня 1923 года ў вёсцы Раманаўшчына Чашніцкага раёна з’явіўся на свет славуты празаік Алесь Шашкоў. Нарадзіўся ён у простай сялянскай сям’і. Спачатку Алесь вучыўся ў Замацкай васьмігадовай, потым — у Чашніцкай сярэдняй школе. Пасля яе заканчэння ў 1941 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтах. Двойчы быў паранены.
У 1946-м накіраваны на вучобу ў Рыжскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, але не скончыў яго, бо быў камісаваны. Дэмабілізаваўся ў 1947-м. Працаваў адказным сакратаром Чашніцкай раённай газеты “Сцяг сацыялізму”.
У 1950-м завяршыў вучобу ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Працаваў у рэдыкцыях газет “Сталінскі воін”, “Звязда”, рэдактарам аддзела часопіса “Калгаснік Беларусі”.
Закончыў вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве і завочна — Маскоўскі Літаратурны інстытут М. Горкага.
Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”, старшым рэдактарам на беларускім радыё, галоўным — у Міністэрстве культуры БССР, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва “Народная асвета”.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Творчую працу Алесь Шашкоў пачаў у раённай газеце ў 1947 годзе як журналіст. Першыя публікацыі ў рэспубліканскім друку — нарыс “Апошнія пракосы”, змешчаны ў газеце “Звязда” ў 1948-м.
Асобнымі выданнямі выйшлі кнігі “Змена”, “Белы камень”, “На рачных плёсах”, “Лань — рака лясная”, “На вадзе і такое здараецца”, “Абуджэнне”, “Ранняй вясной”, раманы “Навальніца спее ў цішыні”, “Спытай сваё сэрца”.
Тэматыка твораў і кніг Алеся Шашкова разнастайная. У іх — адлюстраванне перажытага на вайне, пасля яе, жыццё вёскі. Галоўныя героі знаходзяцца ў пошуку маральнага ідэалу, свайго месца ў жыцці. Аўтар імкнецца сказаць пра сапраўднае прызначэнне чалавека — берагчы, шанаваць тое, што засталося ў спадчыну.
У апошнія гады Алесь Шашкоў жыў у Мінску, але не забываў пра сваю малую радзіму.
Памёр у 2015 годзе.
Наталля СТУКАЛАВА.
Молодые специалисты – это будущее, профессионалы, которые придут на смену. На Лукомльской ГРЭС ценят каждого…
Символично, что день рождения Лукомльской ГРЭС совпал с профессиональным праздником – Днем энергетика. В этом…
Уважаемые работники и ветераны энергетической отрасли Чашникского района! Сердечно поздравляем вас с профессиональным праздником – Днем…
Сегодня, казалось бы, каждый владелец собак знает, что несет полную ответственность за своего питомца. Но…
Пожалуй, сегодня не встретишь ни одного приусадебного участка, где не растут хвойные деревья. В своем…
Як і абяцалі, вектар асвятлення работы супрацоўнікаў клуба змяняем. Яны, як вядома, асноўны рухавік жыцця…