У ААТ “Іванскі-Агра” ў мінулую пятніцу наладзілі сапраўднае свята

Хлебаробам уручылі духмяныя караваі.

У ААТ “Іванскі-Агра” ў мінулую пятніцу наладзілі сапраўднае свята. На полі за вёскай Дзямідавічы пелі песні, праводзілі абрады, хлебаробам уручылі духмяныя караваі. Традыцыйныя “Зажынкі” адбыліся.
А наперадзе ў працаўнікоў — па-сапраўднаму гарачыя дзянькі. Трэба як мага хутчэй абмалаціць шчодрыя нівы. Пад збожжавыя культуры ў акцыянерным таварыстве адведзена больш за 1500 гектараў плошчаў. Фронт работ сур’ёзны.
Начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Мільчанін пад час “Зажынак” пажадаў хлебаробам поспехаў. Ад іх добрасумленнай працы зараз многае залежыць. Ёсць упэўненасць, што экіпажы камбайнераў, вадзіцелі, спецыялісты, работнікі зернесушыльных комплексаў са сваёй задачай справяцца на выдатна. Міхаіл Мільчанін засяродзіў увагу прысутных на такіх аспектах, як забеспячэнне хлебаробаў спецвопраткай, арганізацыя палявых станаў, эканомія паліва, выкананне правіл бяспекі падчас работ і іншых.
Праца хлебаробская заўжды займала сваё пачэснае месца. У час святкавання “Зажынак” гэта пад-крэслівалася неаднаразова. Дырэктару ААТ “Іванскі-Агра” Ігару Марозу жнеі ўручылі першы сноп. Кіраўнік гаспадаркі паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб годна правесці жніво.
Удзельнікі свята перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку і тым самым далі старт галоўнай сельскагаспадарчай кампаніі лета. Святар айцец Уладзімір прачытаў малітву. Артысты Іван-скага Дома фальклору падрыхтавалі невялічкі канцэрт.
“Зажынкі” ў апошнія дні праводзілі і ў іншых гаспадарках раёна. Хочацца пажадаць хлебаробам спрыяючага надвор’я на працягу бліжэйшых тыдняў. Каб не падводзіла тэхніка.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Компенсация морального вреда, причиненного несовершеннолетнему

Сегодня, казалось бы, каждый владелец собак знает, что несет полную ответственность за своего питомца. Но…

16 часов ago

Как ухаживать за хвойными растениями на своем участке

Пожалуй, сегодня не встретишь ни одного приусадебного участка, где не растут хвойные деревья. В своем…

17 часов ago

Про работу Антопольевского сельского клуба рассказала его заведующая Галина Пашкевич

Як і абяцалі, вектар асвятлення работы супрацоўнікаў клуба змяняем. Яны, як вядома, асноўны рухавік жыцця…

18 часов ago

Птицы на ладони: в Новолукомле голуби совсем не боятся есть с рук людей

А вы знали, что в Новолукомле есть ручные голуби? Во время командировки в город энергетиков…

20 часов ago

Сохраняется динамика высоких темпов роста реальной заработной платы

Сохраняется динамика высоких темпов роста реальной заработной платы (113,0% в январе - октябре т.г.) и…

21 час ago