Беларускі народ з даўніх часоў шанаваў маці-зямельку, ласкава называў яе карміліцай.
Хто, як не яна, аддзячыць селяніну за сумленную і плённую працу?..
У ААТ “Вядрэнскае-Агра”, як і ў іншых гаспадарках раёна, правялі “Зажынкі”. На полі каля вёскі Вяжоўка ў пачатку мінулага тыдня сабраліся камбайнеры, памочнікі, спецыялісты акцыянернага таварыства, а таксама культработнікі, прадстаўнікі духавенства, госці. Свята атрымалася на славу.
Начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Мільчанін пажадаў поспехаў працаўнікам і адзначыў: “Зараз вы, механізатары, галоўныя героі дня. Ураджай вырасцілі нядрэнны. Трэба правесці ўборку збожжавых у кароткія тэрміны. За арганізацыю працэса адказвае кіраўнік гаспадаркі. Для хлебаробаў павінны быць створаны найлепшыя ўмовы”.
Старшыня ААТ “Вядрэнскае-Агра” Уладзімір Пушноў прыняў сімвалічны першы сноп. Святар айцец Сергій прачытаў малітву.
Галоўныя ж удзельнікі свята —хлебаробы. Зараз менавіта ад іх залежыць, як хутка будзе ўбраны ўраджай. У акцыянерным таварыстве да важнай кампаніі падрыхтаваліся. Што прыемна, абмалочваць шчодрыя нівы будуць не толькі вопытныя механізатары. Маладзёжны экіпаж у складзе Сяргея Маталыгіна і Аляксея Аўсянкі таксама маюць намер дамагчыся высокіх паказчыкаў. За першыя некалькі дзён жніва яны ўжо паспелі нядрэнна праявіць сябе.
— Для нас усё ўпершыню, — падзяліліся камбайнер і памочнік. — Дагэтуль не прымалі ўдзелу ва ўборцы збожжавых. Тым не меньш будзем імкнуцца не адставаць ад старэйшых таварышаў. Калі што, яны заўсёды дапамогуць і словам, і справай.
Сяргей і Аляксей самі да сябе вельмі патрабавальныя. Ніякіх скідак на ўзрост рабіць не збіраюцца. Хлопцы разумеюць, што некалькі бліжэйшых тыдняў прыйдзецца рупліва працаваць. Як кажуць у народзе, ад расы да расы…
ААТ “Вядрэнскае-Агра” мае адну з найвялікшых у раёне плошчаў, адведзеных пад збожжавыя. Неабходна абмалаціць звыш 1700 гектараў. Задачы сур’ёзныя. Трэба іх выконваць.
Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.
Сегодня, казалось бы, каждый владелец собак знает, что несет полную ответственность за своего питомца. Но…
Пожалуй, сегодня не встретишь ни одного приусадебного участка, где не растут хвойные деревья. В своем…
Як і абяцалі, вектар асвятлення работы супрацоўнікаў клуба змяняем. Яны, як вядома, асноўны рухавік жыцця…
А вы знали, что в Новолукомле есть ручные голуби? Во время командировки в город энергетиков…
Сохраняется динамика высоких темпов роста реальной заработной платы (113,0% в январе - октябре т.г.) и…