І быў тут “шлях з вараг у грэкі”(+ФОТО)

У жніўні ў вёсках, калі шмат работ, не да адпачынку. Але ў гэты цёплы сонечны дзень жыхары Лукомля пакінулі на некаторы час звыклыя справы. На пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры ўжо з самага ранку сабраліся дарослыя і дзеці. Нагодай таму паслужыла ўрачыстасць: у мінулую суботу ад-значалася 940-годдзе з дня заснавання аграгарадка Лукомль.

 


На плошчы побач з імправізаванай сцэнай, дзе ладзіўся святочны канцэрт, можна было наведаць выставу-продаж, арганізаваную майстрамі Чашніцкага Дома рамёстваў. Побач была размешчана выстава вырабаў вяскоўцаў, удзельнікаў аб’яднанняў па інтарэсах “Сяброўка” і “Цуды сваімі рукамі” Лукомльскага СДК. Працавалі дзіцячыя атракцыёны. Маленькія жыхары таксама мелі магчымасць пераўвасобіцца ў любімага казачнага героя, жывёлу ці проста ўпрыгожыць твар з дапамогай майстроў па аквагрыму.


Падчас урачыстага мера-прыемства аднавяскоўцы разам з вядучымі ўспомнілі слаўнае мінулае аграгарадка. Дарэчы, паселішча на месцы сучаснага Лукомля існавала практычна з першых стагоддзяў нашай эры, а ў час утварэння Полацкага княства гэта быў ужо буйны цэнтр. Лукомль знаходзіўся на “шляху з вараг у грэкі”. Упершыню згаданы ў 1078 годзе ў сувязі з супрацьстаяннем смаленскага і чарнігаўскага князя Уладзіміра Манамаха і полацкага князя Усяслава Брачыславіча, калі Манамах напаў на Лукомль у ад-плату за разарэнне Усяславам Смаленскай і Ноўгарад-Северскай воласцей.


Першае пасяленне ў Лукомлі было на ўзвышшы, якое абмываецца ракой з двух бакоў. Пасля на ім пабудаваны замак, які ўяўляў сабой крэпасць. Жыхары княства сяліліся ніжэй, па цячэнні ракі, у яе выгіне, адсюль і назва Лукомль (выгін). Да нашых дзён у Лукомлі захавалася вялікая гара-курган, дзе стаяў замак князя Лукомскага.
На гэтай зямлі за дзевяць стагоддзяў прайшло нямала войнаў. Адбылася бітва паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавай. У 1563 годзе Лукомль у ходзе Лівонскай вайны быў узяты штурмам рускім войскам і спалены. Не абышла бокам і Айчынная вайна 1812 года.
У сярэдзіне XVII стагоддзя ў Лукомлі з’явілася першая народная пачатковая школа з адным настаўнікам, валасное кіраванне, драўляная царква, касцёл і адзін малебны дом.
Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі Лукомль — буйная вёска, у якой жылі беларусы, яўрэі і палякі. Тут былі школа, бальніца, крама, аптэка. Мірнае жыццё абарвала Вялікая Айчынная. Ворагі, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. 18 кастрычніка 1941 года ў Лукомлі расстралялі каля 150 яўрэйскіх сем’яў.


Падчас урачыстасці віталі людзей, якія ўнеслі значны ўклад у росквіт роднай зямлі: ветэранаў “Лукомльскага”, старшыняў, якія ўзначальвалі Лукомльскі сельвыканкам ў розныя гады, а таксама тых, хто сёння самаадана працуе ў КУСГП “Кашчынскае”.
У Лукомлі атрымалі другое нараджэнне адміністрацыйныя ўстановы, адрамантаваны Лукомльская дзіцячы сад-пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, крамы.
Са шчырымі словамі віншавання падчас урачыстасці да вяскоўцаў звярнулася старшыня Лукомльскага сельвыканкама Н.Л. Гамбаран. Яна падзякавала жыхарам аграгарадка за руплівасць, працавітасць, пажадала моцнага здароўя, поспехаў у справах і доўгіх гадоў жыцця. Таксама Нэлі Леанідаўна ўручыла падарункі пераможцам конкурсу па добраўпарадкаванню, які быў праведзены напярэдадні свята. Лепшым падвор’ем у Лукомлі прызнана сядзіба, размешчаная па вуліцы М. Горкага. Належыць дом узорнага парадку Пятру Андрэевічу і Зоі Аляксандраўне Зуевым.
Словы падзякі са сцэны гучалі і ў адрас медыцынскіх работнікаў, прадаўцоў, паштальёнаў, калектываў Дома культуры і бібліятэкі, педагогаў Лукомльскай школы, выпускнікі якой вядомыя далёка за межамі краіны. Ад імя калектыву ДУА “Лукомльская дзіцячы сад-пачатковая школа” землякоў віншавалі дырэктар установы М.П. Байкоў і яе былы кіраўнік Т. М. Хвашчэўская.
У гэтым годзе многія жыхары аграгарадка святкавалі юбілеі. Дзевяноста пять гадоў споўнілася Валянціне Піліпаўне Шыдлоўскай. А яе зямлячцы, Соф’і Пятроўне Макарэвіч — дзевяноста. З васьмідзесяцігоддзем віншавалі Соф’ю Іванаўну Мірончык, Івана Якаўлевіча Купрэева. Ушанавалі і старэйшага жыхара Лукомля — Надзею Іванаўну Сямёнаву. Яна ў сакавіку адзначыла сто два.


Імправізаваны ключ ад аграгарадка быў уручаны самай маленькай жыхарцы лукомльскай зямлі, якая з’явілася на свет 7 чэрвеня. Ганаровае права перадаць “сімвал будучыні” двухмесячнай Паліне Давыдавай прадаставілі былому старшыні Лукомльскага сельвыканкама Н. В. Бакурыну.
Да юбілею Лукомля сем’і, у якіх выхоўваюцца маленькія дзеці, рыхтаваліся загадзя. На ўрачыстасць яны прывезлі немаўлят у арыгінальна аформленых калясках. Самымі крэатыўнымі былі прызнаны сем’і Давыдавых і Дрончанка.
Падвялі вынікі творчай выставы-конкурсу аб’яднанняў “Сяброўка” і “Цуды сваімі рукамі”. Пераможцам па выніках галасавання гледачоў стала Вольга Сяргееўна Давыдава.
Музыкальныя падарункі вяскоўцам на працягу святочнага канцэрта дарылі ўдзельнікі мастацкай сама-дзейнасці Лукомльскага СДК і Чашніцкага ГДК.
Таксама да святкавання Дня аграгарадка быў прымеркаваны пленэр-конкурс, у якім прынялі ўдзел мастакі Чашніцкага раёна.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Компенсация морального вреда, причиненного несовершеннолетнему

Сегодня, казалось бы, каждый владелец собак знает, что несет полную ответственность за своего питомца. Но…

15 часов ago

Как ухаживать за хвойными растениями на своем участке

Пожалуй, сегодня не встретишь ни одного приусадебного участка, где не растут хвойные деревья. В своем…

16 часов ago

Про работу Антопольевского сельского клуба рассказала его заведующая Галина Пашкевич

Як і абяцалі, вектар асвятлення работы супрацоўнікаў клуба змяняем. Яны, як вядома, асноўны рухавік жыцця…

17 часов ago

Птицы на ладони: в Новолукомле голуби совсем не боятся есть с рук людей

А вы знали, что в Новолукомле есть ручные голуби? Во время командировки в город энергетиков…

19 часов ago

Сохраняется динамика высоких темпов роста реальной заработной платы

Сохраняется динамика высоких темпов роста реальной заработной платы (113,0% в январе - октябре т.г.) и…

20 часов ago