21.12.2024
Важное

Фестываль месца

  • 7 августа, 2018
  • 1 min read
Фестываль месца
Канцэрт соўл-групы “Dee Tree”.

Галоўнай будаўнічай падзеяй “SPRAVA” стала ўстаноўка незвычайнага пляжа, да якога была прышвартавана пабудаваная падчас майскай міжнароднай школы архітэктуры SESAM 2018 Ex Nihilo плывучая платформа Platformix. У праграме фестывалю былі розныя майстар-класы і квэсты, экскурсійныя туры і многія іншыя цікавыя мерапрыемствы. Акрамя таго, беларускія мастакі ўзвялі некалькі малых лендартаб’ектаў у дубовым гаі паўвострава.

Майстры Чашніцкага раённага Дома рамёстваў на фестывалі.

На маляўнічым паўвостраве, каля руін храма ХVI стагоддзя, выступілі больш за 10 гуртоў, некалькі класічных аркес-траў і тэатраў.

З дапамогай майстра-кераміста Алены Рыжанковай госці фестывалю сваімі рукамі змаглі вырабіць гліняны збан.

Удзень госці фэста ўдзельнічалі ў розных майстар-класах. Наведвальнікі зрабілі сваімі рукамі зэдлік, столік з дапамогай майстроў сталярнай майстэрні “Мастак”. Дарослым прапанавалі майстар-класы ўдзельнікі адукацыйна-рукадзельны праект “Торба Шоу”, аб’яднання мылавараў Беларусі “Мыльны Фальварак”, творчыя майстэрні галерэі сучаснага мастацтва “Ў” і інш.
Майстры Чашніччыны таксама не засталіся абыякавымі да такой значнай падзеі. Прадукцыю ганчарнага цэха ААТ “Завод керамзітавага гравію г. Новалукомль” на фестывалі прадставіла майстар-кераміст Алена Рыжанкова. З дапамогай ганчара ўдзельнікі мерапрыемства сваімі рукамі змаглі вырабіць гліняны збан.
Уразілі гасцей фэсту работы майстроў Чашні-цкага раённага Дома рамёстваў Тэрэзы Худзяковай, Валянціны Атрашкевіч, Аксаны Карабліной, Раісы Агель, а таксама карункі новалукамчаніна Андрэя Восіпава.
Для дзяцей адбыліся майстар-класы па маляванні “Мажліва ўсё!”, паказ дыяфільмаў, агучаных акцёрамі і музыкамі ад праекта “Дыяфільм LIVE”, спектакль у тэхніцы маляўнічай цені ад тэатра-студыі “Konislon” і многае другое.

Выступленне трыа “Nouvelle Philharmone”.
Майстар-клас ад сталяроў майстэрні “Мастак”.


Падчас краязнаўчай экскурсіі наведвальнікі фестывалю пазнаёміліся з гісторыяй земляў, што калісьці належалі Сапегам і Мілашам. Аматары прыроды на прагулцы па эка-сцежцы даведаліся пра асаблівасці мясцовай флоры і фаўны.
На палявой кухні можна было пакаштаваць здаровую і смачную ежу ад прафесійных кухараў. І, вядома, на фудкорце не абышлося без любімых слімакоў і брыёшаў ад французскага шэф-кухара Барыса Буаняра. На працягу ўсяго фестывалю працавалі зона дзіцячага адпачынку, кафэ. Таксама госці змаглі набыць мясцовыя фермерскія прадукты, паспрабаваць напоі ад Ясі і Сашы.
Выступленні музыкаў і спевакоў праходзілі ў некалькіх месцах: у храме, на асноўнай сцэне, невялікай драўлянай пляцоўцы ляснога амфітэатра, а таксама на плывучай платформе. У пешы дзень фестывалю адкрылі музычную праграму нашы землякі – вакальная група “Натхненне” Чарэйскага ДК і народны калектыў “Кругліца”. Затым адбыліся выступленні соўл-групы “Dee Tree”, хора Віцеб-скай духоўнай семінарыі, этна-трыа “ТРОІЦА”, этна-джаз-квінтэта “Ulyanica”, эксперыментальнага гурта “Мары Пафнутыя” і інш.
5 жніўня “SPRAVA” запрасіла на Дзень класічнай музыкі. Прысутныя змаглі паслухаць квартэт валторнаў “Золата Рэйна”, камерны аркестр “ОКО”. Атрымаць асалоду ад віртуознага выступлення трыа лаўрэатаў міжнародных конкурсаў — Дашы Мароз (фартэпіяна), Марка Прыходзькі (віяланчэль), Дзяніса Парэчына (кларнет), а таксама паслухаць музычную дуэль — скрыпка супраць флейты (Павел Бацян і Марыя Калеснікава).
З канцэртамі ў Белую Царкву ў гэты дзень таксама завіталі Кацярына Анохіна (цымбалы), Дар’я Філіпенка (альт), трыа “Nouvelle Philharmone”.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *