З нагоды масленіцы
Майстры Чашніцкага раённага Дома рамёстваў прымаюць удзел у абласной выставе-конкурсе “Сонцазварот”, якая праходзіць у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнага мастацтва з 13 па 23 лютага.
Народны майстар Т. А. Худзякова падрыхтавала для выставы пано “Сонейка”, “Маслянічны павук” і сувеніры з саломкі. Кіраўнік народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Майстар” В. Б. Атрашкевіч прадставіла два панно “Гуканне вясны”.
Спадзяёмся, працы майстроў Чашніччыны ў чарговы раз атрымаюць высокую ацэнку.
Наталля СТУКАЛАВА.