У пачатку года ў дзяржаўнай установе культуры “Чашіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” быў распачаты літаратурна-асветніцкі праект “Будзе жыць беларуская кніга — будзе жыць Беларусь…”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Былі запланаваны конкурсы на лепшае афармленне інавацыйнай выставы і дзіцячых малюнкаў “Наш Скарына”. Таксама бібліятэкары раёна прынялі ўдзел у абласным конкурсе на лепшую самаробную кнігу.
У намінацыі “Лепшае мастацкае афармленне твораў дзіцячай літаратуры ” была прадстаўлена самаробная кніга вершаў для дзяцей Янкі Журбы, выканананая з разнастайнага матэрыялу: фетр, тканіна, каляровы картон і папера. Таксама былі выкарыстаны такія метады дэкаратыўна -прыкладнога мастацтва, як выцінанка, аплікацыя, вышыўка крыжыкам, вязанне кручком. Аўтары — работнікі дзіцячай бібліятэкі-філіяла №1 г. Чашнікі — загадчык установы Алена Александровіч і бібліятэкар Ларыса Шаламанава.
Кніга легенд і паданняў Чашніччыны, дзе змешчаны цікавыя гістарычныя звесткі, вершы мясцовых аўтараў, была заяўлена ў намінацыі “Лепшае мастацкае афармленне кнігі краязнаўчага накірунку”. Яна пад назвай “Чашніччына — край таямніц” пабачыла свет дзякуючы загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Ірыне Люсінай і бібліятэкару Іне Бойка. Падчас стварэння выкарыстоўваліся разнастайныя прыродныя матэрыялы, аплікацыя з саломкі, фларыстыка, саломапляценне, маляванне акварэллю і лепка з цеста. Да кнігі мелася дапаўненне — куфар з элементамі дэкору з саломкі і бяросты.
За перамогу ў намінацыі “Лепшае мастацкае афармленне твораў беларускай літаратуры” таксама змагаюцца і вясковыя бібліятэкары — загадчыца бібліятэкі-філіяла №17 Чырвонай Раніцы Алёна Мядзюк і бібліятэкар Таццяна Гурко. Іх калектыўная работа — кніга вершаў Янкі Журбы “Я рос сярод красы прыроды”. Вышыўка крыжыкам, джутавая філігрань, макрамэ, маляванне акрылавымі фарбамі на тканіне — гэта далёка не ўсё з выкарастанай мастрамі тэхнікі. Яны для сваёй кнігі таксама зрабілі незвычайны футляр.
ЗВЕРНЕМСЯ ДА КНІГІ
У магазіне “Кнігі” філіяла № 16 ОАО “Белкніга” да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання яшчэ ў пачатку года была створана выстава-продаж літаратуры, якая адлюстроўвае гісторыю станаўлення друкарскай справы ў нашай краіне. Дастаткова выданняў, прысвечаных жыццёваму шляху Францыска Скарыны. У асноўным гэта — кнігі-падарункі: энцыклапедычная серыя ў трох тамах “Францыск Скарына ” (аўтар Алесь Суша), “Шляхамі Францыска Скарыны”(Анатоль Цітоў), “Францыск Скарына” (Анатоль Клышка) і інш.
Трэба адзначыць, што названая літаратура даволі якасная, багата ілюстраваная старажытнымі гравюрамі, фотаздымкамі выдатных мясцін, партрэтамі гістарычных асоб і творамі мастацтва.
СІМВАЛ ПАМЯЦІ
Выстава, прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якая адбудзецца ў Чашніцкім Доме рамёстваў, будзе мець назву “Сімвал”. Увазе наведваль-нікаў мерапрыемства прадставяць ручнікі — работы Раісы Агель і Аксаны Карабліной.
Вядома, што са старадаўніх часоў з дапамогай вышыўкі і даматканага палатна жанчыны перадавалі сямейныя сімвалы і знакі. Чашніцкія майстры таксама стваралі свае ручнікі, выкарыстоўваючы традыцыі продкаў. На іх, нібы ў кнізе, адлюстравана каштоўная інфармацыя, якую яны захавалі для наступных пакаленняў.
СКАРЫНАЎСКІЯ ДНІ
У рамках святкавання памятнай даты ва ўсіх бібліятэках раёна пройдуць так званыя скарынаўскія дні “Ля вытокаў кнігадрукавання”. Запланаваны яны на жнівень — пачатак верасня. Масавыя мерапрыемствы прадугледжваюць працу з шырокім колам чытачоў, выкарыстанне мультымедыйных прэзентацый. Напрыклад, у Чарэйскай бібліятэцы адбудзецца пазнавальнае падарожжа “Францыск Скарына і яго час”. У Празямлянскай слухачам прапануюць адправіцца ў віртуальнае падарожжа “Па Пражскіх вузкіх вулачках”. Кола ведаў “Шляхамі старажытнай пісьменнасці ” ладзіцца для наведвальнікаў Альшанскай бібліятэкі. Інфармацыйныя гадзіны”Францыск Скарына” будуць праведзены ў Чырвонай Раніцы, а таксама Антапольеўскай, Іванскай бібліятэках. Дзень выдатнай асобы “Ля вытокаў кнігадрукавання” запланаваны ў Новалукомльскай гарадской, а гістарычныя віражы “Каля вогнішча даўніны ” — у Лукомльскай бібліятэках.
Літаратурна-гістарычныя падарожжы “Яго прамень не згасне” і “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга” ладзяцца ў Замачку, Красналуках. Літаратурна-музычныя святы “Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць” — у Кругліцы і Іванску. Гадзіна карыснай інфармацыі “Мовы друкаванай чароўныя словы” і гутарка “Чутны і нам праз стагоддзі грук яго друкаванага станка” пройдуць у Чашніцкай гарадской бібліятэцы. Падарожжа ў гісторыю кнігі “Знакамітыя калісьці друкарні” адбудзецца ў цэнтральнай раённай.
Падчас мерапрыемстваў прадугледжваецца актыўнае прымяненне займальных формаў работы — гісторыка-пазнавальных віктарын. Таксама запланаваны пасяджэнні клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах.
Варвара ЮРКЕВІЧ.
Физическая культура и спорт – основа формирования здорового образа жизни как каждого человека, так и…
Есть люди, которые своим появлением меняют мир вокруг, как бы озаряя невидимым светом. Это по…
23 декабря 2024 года с 13.00 до 17.00 в Иванском сельском исполнительном комитете по адресу:…
Стало доброй традицией в преддверии самого долгожданного праздника – Нового года – дарить подарки детям…
23 декабря 2024 года с 9.00 до 12.00 по тел. 3-32-30 – с начальником Чашникского…
На регистрируемом рынке труда в сентябре 2024 г. численность зарегистрированных безработных сократилась до 3,7 тыс.…