У ноч з 6 на 7 ліпеня ў райцэнтры праходзіла святкаванне Купалля. Зона адпачынку, у раёне так званай сістэмы, даўно стала традыцыйным месцам для правядзення купальскіх гулянняў. І гэты год не выключэнне. Бліжэй да дзесяці гадзін вечара сюды стаў падцягвацца народ.
Іван Купала з’яўляецца асаблівым святам года. Існуе мноства народных павер’яў і традыцый, звязаных з ім: дзяўчаты плятуць вянкі, варожаць на травах, загадваюць будучыню, усе шукаюць папараць-кветку, чакаюць цудаў.
Дадзенае свята выклікае цікавасць і ў дарослых, і ў дзяцей. Кожны знаходзіць забаву для сябе. Самыя маленькія змаглі папрыгаць на батуце, пастраляць у ціры…
Акунуцца ў далёкае мінулае, адчуць дух магічнай сілы і чараўніцтва купальскай ночы дапамаглі ўдзельнікам свята работнікі культуры. Яны паклапаціліся аб тым, каб кожны, хто прыйшоў на Купалле, адчуў прыўзняты настрой. Калектыў раённага Дома культуры дарыў чашнічанам народныя песні, звязаныя са святам, разнастайныя конкурсы, знаёміў з абрадамі.
Самай відовішчнай падзеяй свята стала з’яўленне Купалінкі і Купалы. Яны, як і належыць галоўным персанажам чароўнай ночы, прыплылі на лодцы па вадзе. На беразе іх сустракалі. Купала і Купалінка запрасілі ўсіх прыняць удзел у святочнай дзеі.
Паводле народных павер’яў, у гэтую ноч можна ўбачыць разгул рознай нечысці. Усе, хто прыйшоў на свята, назіралі гэта. Чорт са сваёй світай з’явіліся, нібыта з ніадкуль. Яны ўсімі сіламі спрабавалі сапсаваць свята, але ім гэта не ўдалося. Дабро перамагло.
Купалле напоўнена абрадамі, звязанымі з вадой, агнём і травой. Адны з відовішчных момантаў гулянняў — пускаць па вадзе вянкі і запальванне паходні.
Па традыцыі ў купальскую ноч ўсе адпраўляюцца за папараць-кветкай. У гэтым годзе аднаму з гасцей свята ўдалося яе адшукаць. Лічыцца, што чалавек, які знойдзе цудоўную кветку, здабудзе шчасце, стане незлічона багатым. Магчыма, а пакуль ад арганізатараў свята яму ўручылі сувенір.
Кульмінацыя Купалля — запальванне вогнішча. Гэта зрабілі Купалінка і Купала. Калі агонь разгарэўся, спалілі чучала, галоўныя персанажы свята запрасілі ўсіх жадаючых вадзіць карагоды вакол купальскага вогнішча.
Таццяна МАЛІНОЎСКАЯ.
В рамках благотворительной акции «Наши дети» председатель районного отделения партии «Белая Русь» Людмила Головешко вручила…
Валентина ПРИЩЕПОВА
Чашникским районным отделом Следственного комитета завершено расследование уголовного дела о причинении смерти по неосторожности. По…
Почти десять лет в стране действует программа «Семейный капитал» — одна из мер государственной поддержки…
Утром 13 ноября поступило сообщение о возгорании частного дома в деревне Вишковичи. В ходе ликвидации…