Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
Рэспубліканская акцыя з такой назвай стартавала 1 чэрвеня. Яе заснавальнікамі выступілі міністэрства інфармацыі, міністэрства адукацыі, ГА “Беларускі саюз жанчын”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Мэтай акцыі з’яўляецца ўзмацненне выхаваўчай ролі і значэння кнігі ў перыяд летніх канікулаў. Праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя прэзентацыям кніг дзіцячых аўтараў, у бібліятэках, аздараўленчых лагерах, цэнтрах творчасці.
Новалукомльская дзіцячая бібліятэка арганізавала адчыненую дзіцячую пляцоўку “Лета — лепшых кніг пара”.
Падвядзенне вынікаў акцыі плануецца правесці ў рамках Дня беларускага пісьменства 2 верасня ў Полацку.
Наталля СТУКАЛАВА.