Мерапрыемства “Мова родная — вечнасці след” прайшло ў Замацкай бібліятэцы. Прымеркавана яно было да свята роднай мовы, якое адзначаецца ўжо на працягу 18 гадоў. Галоўная мэта — захаванне культурных традыцый.
Вось і на мінулым тыдні ў Замацкай бібліятэцы гучала беларуская мова. Зала ператварылася ў беларускую хатку с падворкам.
Гучыць беларуская песня. Вядучыя запрасілі прысутных адправіцца ў падарожжа і размаўляць на роднай мове.
А гэта песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні, жарты і загадкі роднага краю.
Падчас мерапрыемства праведзены конкурс на лепшыя прыказку, прымаўку. Не абышлося без загадак, якія адлюстроўваюць дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, працу, побыт.
Ну і якое ж мерапрыемства без прыпевак і танцаў! Пазітыўны настрой стваралі самадзейныя артысты ансамбля “Верасень”.
Завяршылася мерапрыемства спектаклем батлеечнага тэатра гарадскога Дома культуры райцэнтра. У свой час батлейка была вельмі запатрабаваная. У бытавых сюжэтах людзі пазнавалі сябе, родных і суседзяў, паноў, дактароў-шарлатанаў, гультаёў, п’яніц або хітрых гандляроў. Замацкая публіка добра ўспрыняла спектакль.
Апошнія словы галоўнай гераіні мерапрыемства Лявоніхі мелі асаблівы падтэкст. Значэнне роднай мовы, роднага слова для чалавека падкрэсліваецца ў творах беларускіх пісьменнікаў. Бо родная мова — гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова — гэта адвечны голас Радзімы. Любіце і шануйце родную мову!
У гэтым годзе такія словы асабліва гучаць і маюць асаблівае значэнне. Наша краіна адзначае 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.
Наталля СТУКАЛАВА.
С подарками и поздравлениями в доме семейного типа в Чашниках сегодня побывали заместитель председателя Витебского…
Христиане Беларуси празднуют один из важнейших праздников - Рождество Христово по календарю католической конфессии. В…
Чашниччину с рабочим визитом посетила заместитель председателя Витебского облисполкома Анжелика Никитина. Она ознакомилась с экономическими…
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктор Азарёнок поделился мнением о республиканской благотворительной акции…