У мінулыя суботу і нядзелю шумна было ў Новалукомлі і райцэнтры. 15 і 16 кастрычніка прайшлі традыцыйныя для такой пары кірмашы. Сваю прадукцыю прапаноўвалі ў гэтыя дні ўсе, каму належыць. Загадзя паклапаціліся сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, дачнікі і, зразумела, гандлёвыя арганізацыі. Вялікі выбар садавіны і агародніны, прамысловых і харчовых тавараў. Усё сканцэнтравана ў адным месцы. Вось чым прывабны кірмаш. Кожны можа купіць тое, што яму патрэбна. І большасць тавараў, так бы мовіць, — па кішэні.
Не дзіва, што ў горадзе энергетыкаў і ў райцэнтры расшыраныя восеньскія кірмашы выклікалі вялікую цікавасць. Традыцыйныя базарныя дні ператварыліся ў святочныя. Гучала музыка, выступалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, былі арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы, разыгрывалася латарэя. Народ асабліва цікавіўя садавінай і агароднінай, мясной прадукцыяй. Хтосьці нёс саджанцы, хтосьці набыў сельгасінвентар для наступнага сезона.
Бульба, морква, капуста — не абыдзецца стол без агародніны. Зерне, мяса, мёд, рыба таксама патрэбны. Набывалі неабходны тавар нашы землякі і весяліліся. Шматлюдна было падчас розыгрышу латарэі. Прызоў было загатоўлена нямала.
Культработнікі зрабілі ўсё магчымае, каб расшыраныя кірмашы запомніліся людзям. Спявалі, танцавалі, весялілі публіку. Прыходзілі новалукамчане і чашнічане на базар, а станавіліся адначасова ўдзельнікамі свята. Калі яшчэ пабачыш такое? Толькі ў шчодрыя кастрычніцкія дні, калі настае час кірмашоў.
Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.
Сегодня, казалось бы, каждый владелец собак знает, что несет полную ответственность за своего питомца. Но…
Пожалуй, сегодня не встретишь ни одного приусадебного участка, где не растут хвойные деревья. В своем…
Як і абяцалі, вектар асвятлення работы супрацоўнікаў клуба змяняем. Яны, як вядома, асноўны рухавік жыцця…
А вы знали, что в Новолукомле есть ручные голуби? Во время командировки в город энергетиков…
Сохраняется динамика высоких темпов роста реальной заработной платы (113,0% в январе - октябре т.г.) и…