22.12.2024
Новости

Далёка за межамі раёна і нават вобласці вядома канцэртна-асветніцкая дзейнасць калектыву ДУА “Новалукомльская дзіцячая школа мастацтваў”

  • 14 июня, 2016
  • 1 min read
Далёка за межамі раёна і нават вобласці вядома канцэртна-асветніцкая дзейнасць калектыву  ДУА “Новалукомльская дзіцячая школа мастацтваў”

DSC_1324

Далёка за межамі раёна і нават вобласці вядома канцэртна-асветніцкая дзейнасць калектыву  ДУА “Новалукомльская дзіцячая школа мастацтваў”.  Шмат дыпломаў і другіх узнагарод штогод прывозяць  выхаванцы з розных конкурсаў. Не адстае і калектыў выкладчыкаў. Не так даўно мы атрымалі пісьмо з установы, дзе распавядаецца пра поспехі хору.

У другі раз   “Лукомльскія зоры” бралі ўдзел у Міжнародным свяце традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, якое адбылося 28-29 мая. У межах фестывалю прайшоў абласны агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея”. Праграма фэсту атрымалася вельмі насычанай і разнастайнай. Урачыстае адкрыццё “Браслаўскіх зарніц” праходзіла ў лесапарку “Леснічоўка”. У памяшканні Цэнтра культуры аўтарытэтная камісія слухала выступленні больш 20-ці харавых калектываў. Сярод  удзельнікаў фестывалю былі не толькі творчыя калектывы Віцебскай вобласці, але і госці з Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і нават  Венесуэлы.

У мінулым годзе  харавы калектыў   “Лукомльскія зоры” заняў 3-е месца, а сёлета – падняўся ўжо на 2-е!

Журы адзначыла своеасаблівасць выканання і адметнасць рэпертуару. Хор працуе ў акадэмічнай манеры, але рэпертуар вельмі цікавы. За гэтым поспехам стаіць вялікая сумесная праца калектыву  і кіраўніка –  Таццяны Андрэеўны Берасневай.

Цікава, што сярод удзельнікаў  не толькі выкладчыкі школы, але і некалькi аматараў з горада, працаўнікі ЛДРЭС. Гэта  сапраўдныя энтузіясты і вялікія аматары вакальнага жанру. З імі калектыў звязваюць шчырыя сяброўскія адносіны.

“Лукомльскія зоры”, вядома ж, не абмяжоўваюцца толькі конкурсам. Актыўны ўдзел прымаюць і ў гарадскіх мерапрыемствах…

У творчых планах калектыву – пашырэнне  рэпертуару, выкарыстанне сучасных узораў харавога мастацтва, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства і шырокая канцэртная дзейнасць. “Мы адкрыты для ўсіх і запрашаем у свой калектыў людзей, якія любяць і хочуць спяваць. Будзем рады новым сябрам,” – кажуць удзельнікі .

Наступны год – юбілейны і для  ДШМ, і для фестывалю “Браслаўскія зарніцы”. Спаўняецца паўвека! Хочацца спадзявацца: з гэтай нагоды  “Лукомльскія зоры” заззяюць яшчэ ярчэй на небасхіле нашай айчыннай культуры!

Ірына  ТОРБІНА.

 

 

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *