Мэта праекта — сабраць аматараў гісторыі, паэзіі, жывапісу, каб разам на міла-шоу пашукаць мілашоўска-мілашаўскія лініі перасячэння лёсаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі. Першыя чытанні прайшлі ў бібліятэцы імя Цёткі з нагоды стагоддзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, потым — на Міёршчыне і зноў у сталіцы. “Калі я распачынала серыю чытанняў, — сведчыць Алена Масла, — то не ўяўляла, колькі людзей згуртуе праект, колькі адкрые, колькі прынясе знаёмстваў”. У апошніх чытаннях бралі ўдзел пісьменнікі Навум Гальпяровіч, Сяргей Панізнік, Наталля Бучынская, літаратуразнаўцы Галіна Тычка і Марына Весялуха, мастачка Аксана Аракчэева, загадчыца сельскай бібліятэкі з Чарэі Таццяна Казлоўская, стваральнік фільма “Чарэя Аскара Мілаша”, вядомы дылетант Юрый Жыгамонт, спявак і музыка Сяргей Доўгушаў, бард Таццяна Беланогая.
Прывітанне ўдзельнікам даслаў пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, пастаянны прадстаўнік пры ЮНЭСКА Павел Латушка.
Парыж, 30 верасня 2014 года
Шаноўныя сябры!
Дазвольце падзякаваць арганізатараў мерапрыемства “Пад зоркай Мілашаў” ( Мілашова – Чарэя – Вільня – Парыж — Фантэнбло) за запрашэнне прыняць удзел у Мілашоўска- Мілашаўскіх чытаннях. Не маючы магчымасці прысутнічаць у Мінску, хацеў бы даслаць удзельнікам імпрэзы мае шчырыя віншаванні. Спадзяюся, што гэтае мерапрыемства атрымае паспяховае развіццё і прыцягне ўвагу аматараў беларускай культуры, што будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню ў грамадстве ведаў аб нашай гісторыі, а таксама аб сучасных дасягненнях беларускіх літаратараў і мастакоў, павышэнню нацыянальнай свядомасці.
З павагай Павел Латушка.
На міла-шоу завітала таксама наша зямлячка — мастачка Вольга Дзёмкіна, якая жыве ў Францыі. У верасні-кастрычніку ў беларускай сталіцы адбылася яе выстава.
Падчас сустрэчы гучала шмат Мілашавых вершаў, музыкальныя творы на словы паэтаў, распавядалася пра жыццё Аскара і Чэслава, пра род Мілашаў, была арганізавана выстава твораў Барыса Аракчэева “Край блакітных азёр”.
Самыя лепшыя ўражанні ад мерапрыемства засталіся ў Таццяны Міхайлаўны Казлоўскай. Яна вярнулася дамоў не з пустымі рукамі. Землякам прывезла бутэлечку з вадой, якая на працягу імпрэзы стаяла на стале, збіраючы жыватворную энергію творчых людзей. Яны пажадалі, каб чарэйцы ўлілі яе ў возера, недалёка ад якога знаходзіўся мілашаўскі фальварак. Так і зрабілі. На пачатку кастрычніка вучні і настаўнікі Чарэйскай школы сабраліся на беразе і далучылі чароўную вадзіцу да азёрнай. Хай не забываецца на чашніцкай зямлі гісторыя таленавітага мілашаўскага роду!
Ірына ТОРБІНА.
С подарками и поздравлениями в доме семейного типа в Чашниках сегодня побывали заместитель председателя Витебского…
Христиане Беларуси празднуют один из важнейших праздников - Рождество Христово по календарю католической конфессии. В…
Чашниччину с рабочим визитом посетила заместитель председателя Витебского облисполкома Анжелика Никитина. Она ознакомилась с экономическими…
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктор Азарёнок поделился мнением о республиканской благотворительной акции…