27.12.2024
Новости

Чашнічане адзначаюць юбілей беларускага класіка

  • 2 ноября, 2012
  • 1 min read
Чашнічане адзначаюць юбілей беларускага класіка
3 лістапада спаўняецца 130 год з дня нараджэння беларускага класіка Якуба Коласа. Юбілейная дата — асаблівая нагода, каб ажывіць у памяці гэта імя, узгадаць пра творчасць.
Калісьці Колас пісаў пра сябе і свайго сябра Купалу:  “Растуць два яблыкі на адной галінцы — і не зрастаюцца”.
Кожны з іх — вялікі талент, у кожнага свой творчы лёс, але жылі яны ў адзін час і марылі аб адзіным — лепшым лёсе для сваёй краіны.
У Чашніцкай раённай бібліятэцы да святкавання 130-гадовага юбілею Якуба Коласа была прымеркавана выстава “Пясняр народных дум”. Пройдзе вечар-партрэт “Славуты сын зямлі беларускай”. У ходзе мерапрыемства размова пойдзе пра жыццё і творчасць  беларускага класіка Якуба Коласа. Прагучаць яго вершы.
Наведвальнікі гарадской бібліятэкі пазнаёмяцца з выставай “Зямля для ўсіх”.  Тут таксама будзе наладжана літаратурна-музычная кампазіцыя “Як песня народа — неўміручы наш Колас”. Акрамя гэтага, для вучняў старэйшых класаў пройдзе гульня “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам”.
Шырока адзначаецца 130-гадовы юбілей Якуба Коласа і Янкі Купалы ў Новалукомльскай дзіцячай бібліятэцы. На працягу года тут праходзіць  комплекс мерапрыемстваў. З творчасцю беларускіх пісьменнікаў можна пазнаёміцца на выставах “Славутыя імёны Беларусі” і “Грай, мая жалейка”.
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту былі наладжаны ранішнікі “Раніцай у нядзельку”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага з жыцця і творчасці класікаў. Яны прыйшлі ў захапленне ад паказу лялечнага тэатра “Казкі жыцця”.
Старшакласнікі змогуць адправіцца ў святочнае падарожжа “Пуцявінамі Купалы і Коласа”.
Наталля СТУКАЛАВА.

У Чашніцкай раённай бібліятэцы да святкавання 130-гадовага юбілею Якуба Коласа прымеркавана выстава "Пясняр народных дум" 3 лістапада спаўняецца 130 год з дня нараджэння беларускага класіка Якуба Коласа. Юбілейная дата — асаблівая нагода, каб ажывіць у памяці гэта імя, узгадаць пра творчасць.

Калісьці Колас пісаў пра сябе і свайго сябра Купалу:  “Растуць два яблыкі на адной галінцы — і не зрастаюцца”.

Кожны з іх — вялікі талент, у кожнага свой творчы лёс, але жылі яны ў адзін час і марылі аб адзіным — лепшым лёсе для сваёй краіны.

У Чашніцкай раённай бібліятэцы да святкавання 130-гадовага юбілею Якуба Коласа была прымеркавана выстава “Пясняр народных дум”. Пройдзе вечар-партрэт “Славуты сын зямлі беларускай”. У ходзе мерапрыемства размова пойдзе пра жыццё і творчасць  беларускага класіка Якуба Коласа. Прагучаць яго вершы.

Наведвальнікі гарадской бібліятэкі пазнаёмяцца з выставай “Зямля для ўсіх”.  Тут таксама будзе наладжана літаратурна-музычная кампазіцыя “Як песня народа — неўміручы наш Колас”. Акрамя гэтага, для вучняў старэйшых класаў пройдзе гульня “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам”.

Шырока адзначаецца 130-гадовы юбілей Якуба Коласа і Янкі Купалы ў Новалукомльскай дзіцячай бібліятэцы. На працягу года тут праходзіць  комплекс мерапрыемстваў. З творчасцю беларускіх пісьменнікаў можна пазнаёміцца на выставах “Славутыя імёны Беларусі” і “Грай, мая жалейка”.

Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту былі наладжаны ранішнікі “Раніцай у нядзельку”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага з жыцця і творчасці класікаў. Яны прыйшлі ў захапленне ад паказу лялечнага тэатра “Казкі жыцця”.

Старшакласнікі змогуць адправіцца ў святочнае падарожжа “Пуцявінамі Купалы і Коласа”.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *