Тыдзень дзіцячай кнігі
У Чашніцкай гарадской бібліятэцы пад час школьных веснавых канікулаў, з 26 па 31 сакавіка, прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У ім бралі ўдзел дашкольнікі і школьнікі ўстаноў адукацыі райцэнтра. Шмат цікавага пачулі і ўбачылі юныя кнігалюбы. У літаратурнай гульні “Нам засталася спадчына”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, спаборнічалі паміж сабой вучні чацвёртай школы, што аздараўліваліся ў лагеры. А выхаванцы шостага садзіка пабывалі на забаўляльнай праграме “У гасцях у дзядулі Карнея”, якая падрыхтавана да 130-годдзя з дня нараджэння Карнея Чукоўскага.
На конкурс знаўцаў прыбылі пяцікласнікі СШ №3. Школьнікі з розных устаноў удзельнічалі ў літаратурным марафоне “Рыцар славы”, прысвечаным творчасці Уладзіміра Караткевіча.
Ірына ТОРБІНА.