Каб памяталі
Увесь чэрвень у чытальнай зале Чашніцкай цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае выстава “Той дзень не забыць нам ніколі”, прымеркаваная да 70-годдзя пачатка Вялікай Айчыннай вайны. Яе асноўная мэта — прапаганда подзвігу беларускага народа, абараняўшага Айчыну. Выстава змяшчае матэрыялы пра барацьбу воінаў, партызан, мірнага насельніцтва з фашысцкімі захопнікамі, Герояў Савецкага Саюза — уражэнцаў чашніцкай замлі.
Галіна ЖУКАВА.