Несумненна, кожны грамадзянін павінен ведаць свае вытокі, карані, памятаць пра значныя падзеі, што адбыліся на зямлі, дзе жыве і працуе. Дакрануцца да мінулага чашнічанам дапамагае гістарычны музей. Зараз яго экспазіцыя змяшчае такія раздзелы, як “У сівых вяках твае вытокі”, “Культура і адукацыя на Чашніччыне”, “Рамесныя і прамысловыя заняткі”, “Балючыя вёрсты. Вайна. Народ. Перамога”. Тут дзейнічаюць дзве выставачныя залы: “З любоўю да Радзімы” і “Край добрых людзей, край светлых ідэй”. У калекцыі музея — багацейшыя зборы нумізматыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, драўляных скульптур, баністыкі, друкаваных выданняў, прадметаў побыту і этнаграфіі, кіна-, фотадакументаў. Дарэчы, сама культурная ўстанова размешчана ў адной з нешматлікіх старых пабудоў горада. Частыя госці музея — школьнікі, выхаванцы дзіцячых садоў, калектывы прадпрыемстваў, арганізацый. На працягу многіх гадоў тут дзейнічае аматарскае аб’яднанне “Спадчына”, дзе сабраліся людзі, якіх хвалююць пытанні гісторыі, мовы і культуры свайго народа.
Г. ЖУКАВА.
В рамках благотворительной акции «Наши дети» председатель районного отделения партии «Белая Русь» Людмила Головешко вручила…
Валентина ПРИЩЕПОВА
Чашникским районным отделом Следственного комитета завершено расследование уголовного дела о причинении смерти по неосторожности. По…
Почти десять лет в стране действует программа «Семейный капитал» — одна из мер государственной поддержки…
Утром 13 ноября поступило сообщение о возгорании частного дома в деревне Вишковичи. В ходе ликвидации…